Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы не камэнтуем». Працягвае працу санаторый «Пралеска», пасьля лячэньня ў якім памёр чалавек з каранавірусам


Санаторый «Пралеска», фота з афіцыйнага сайту санаторыя

Ва ўстанове катэгарычна адмовіліся даваць якую-небудзь інфармацыю.

6 красавіка стала вядома пра сьмерць мужчыны, які з 5 па 21 сакавіка адпачываў у санаторыі «Пралеска» пад Менскам. Пра гэта парталу tut.by расказала дачка памерлага.

Паводле яе, бацьку стала дрэнна ў канцы знаходжаньня ў санаторыі. У яго павысілася тэмпэратура, родныя забралі захварэлага дадому. 26 сакавіка мужчыну шпіталізавалі ў 3-ю лякарню Менску. Па словах дачкі памерлага, там яму зрабілі аналіз на каранавірус, які даў станоўчы вынік. Паводле інфармацыі tut.by, некалькі супрацоўнікаў санаторыя «Пралеска» знаходзяцца на карантыне.

«Мы нічога не камэнтуем, — паведамілі ў санаторыі Свабодзе. — Уся інфармацыя знаходзіцца на сайце Міністэрства аховы здароўя, мы не даём ніякіх камэнтароў».

Раніцай 6 красавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала абноўленую статыстыку. Паводле яе, у краіне афіцыйна зарэгістравана 700 выпадкаў захворваньня каранавірусам. 13 чалавек памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG