Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы прасьпявалі «дыстанцыйным хорам» народную «Што й па мору». ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У межах кампаніі «Сьпяваем годна» жыхары Беларусі і беларусы замежжа ўжо запісалі «Я нарадзіўся тут», «Паветраны шар» і гімн «Пагоня» праз «дыстанцыйныя хоры» — кожны запісаў сваю партыю сам, а пасьля гэта зьвялі ў адзін сьпеў. Новы трэк праекту — карагодная песьня «Што й па мору».

Праект ладзяць разам з музыкам Сяргеем Доўгушавым, лідэрам гурту Vuraj. «Што й па мору»​ прапяялі разам зь ім гурты Guda, H.S.P., Volia, «Беларусы Прыбайкальля», «Варган», «Гаманіна», «Мярэжа», «Рада», «Яваровы людзі», калектыў зь вёскі Дзятлавічаў, Вераніка Круглова, Маша Яр, Патрыцыя Сьвіціна, Лізавета Рэўт, дудар Антон Бельскі ды іншыя.

Каб паўдзельнічаць у запісе новых песень «дыстанцыйным хорам» (а іх зьбіраюцца публікаваць штотыдзень), ахвочых просяць падпісацца на канал і чат «Годна» ў Telegram — там будуць даваць анонсы і інструкцыі, парады ў сьпевах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG