Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» адновіць аўтобусныя рэйсы ў Варшаву 10 ліпеня


Аўтавакзал у Варшаве, ілюстрацыйнае фота
Аўтавакзал у Варшаве, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» абвясьціла аб аднаўленьні штодзённых аўтобусных рэйсаў на маршруце Менск —Варшава ад 10 ліпеня.

Аўтобусы будуць выпраўляцца зь Менску штодзень у 00:10, з Варшавы — у 23:00. На рэйсы пусьцяць аўтобусы мадэляў Iveco IRISBUS Magelys PRO і МАЗ-251.

Тым часам рэйсы між Менскам і Варшавай ужо ладзяць кампаніі Biacomex, Ecolines, Eurobus-Sindbad, Intercars і іншыя.

Ды пакуль праз абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ў Польшчу могуць заехаць зь Беларусі толькі грамадзяне Польшчы і краінаў Эўразьвязу, уладальнікі «карты паляка» або віду на жыхарства ў Польшчы, навучэнцы польскіх навучальных установаў і некаторыя іншыя катэгорыі людзей, але ня ўсе ахвочыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG