Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура выдварае пасла Эўразьвязу з Вэнэсуэлы


Нікаляс Мадура, архіўнае фота
Нікаляс Мадура, архіўнае фота

Нікаляс Мадура даў кіраўніцы місіі Эўразьвязу ў Каракасе Ізабэл Брылянці Пэдроза​ 72 гадзіны, каб яна пакінула краіну пасьля таго, як ЭЗ увёў санкцыі супраць 11 вэнэсуэльскіх чыноўнікаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Хто яны, каб паспрабаваць навязаць сябе пагрозамі? — заявіў Мадура. Мы разьбяромся праз 72 гадзіны... ёй дадуць самалёт, каб паляцець».

Паветраная прастора Вэнэсуэлы цяпер закрытая для камэрцыйных самалётаў з прычыны пандэміі каранавірусу.

Адносіны паміж Брусэлем і Каракасам напружаныя з 2017 году, калі Вэнэсуэла стала першай лацінаамэрыканскай краінай, дзе ЭЗ увёў санкцыі, уключаючы эмбарга на пастаўкі зброі.

Сярод чыноўнікаў, якія санкцыянавалі выправаджэньне дыплямата, быў апазыцыйны заканадавец Луіс Пара, які пры падтрымцы Мадура аспрэчвае лідэрства над кантраляваным апазыцыяй Нацыянальным сходам зь яго прэзыдэнтам Хуанам Гуайдо.

Гуайдо выкарыстаў пасаду кіраўніка парлямэнту, каб аспрэчыць уладу Мадура ў студзені 2019 года, абвясьціўшы сябе выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта. Нацыянальны сход палічыў Мадура ўзурпатарам пасьля яго неадназначнага перавыбраньня ў 2018 годзе ў ходзе фальсыфікаванага галасаваньня.

Гуайдо прызнаны часовым прэзыдэнтам сваёй краіны больш чым у 50 краінах, уключаючы Злучаныя Штаты і вялікую частку Эўрапейскага зьвязу.

Пара, тым ня менш, абвясьціў сябе прэзыдэнтам Нацыянальнага сходу ў студзені, у той час як сілы бясьпекі, ляяльныя Мадура, перашкаджалі таму, каб Гуайдо ўвайшоў у будынак, калі адбывалася галасаваньне для перавыбраньня кіраўніка парлямэнту краіны.

Пара пасварыўся з Гуайдо пасьля таго, як яго абвінавацілі ў карупцыі, зьвязанай з праграмай разьмеркаваньня харчоў, якая праводзіцца ўрадам Мадура.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG