Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Мадура заклікаў жанчын нараджаць па 6 дзяцей


Нікаляc Мадура, архіўнае фота

Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заклікаў жанчын мець па 6 дзяцей «на карысьць краіны», паведамляе Бі-бі-сі.

Выступаючы па тэлевізіі на імпрэзе ў падтрымку пляну па ахове жаночага здароўя Мадура скзаў, што жанчынам варта «нараджаць і нараджаць». Пры гэтым у Вэнэсуэле працягваецца эканамічны крызіс, які прывёў да недахопу харчоў і лекаў.

Паводле агенцтва ААН для дапамогі дзецям, ЮНІСЭФ, паміж 2013 і 2018 годам 13% вэнэсуэльскіх дзяцей ня мелі патрэбнага харчаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG