Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсэула не змагла заплаціць складкі ў ААН


Чарга па бэнзін перад запраўкай у Каракасе, чэрвень 2020
Чарга па бэнзін перад запраўкай у Каракасе, чэрвень 2020

У лісьце генэральнаму сакратару ААН Вэнэсуэла заявіла, што ня выплаціла складкі ў гэтую міжнародную арганізацыю праз амэрыканскія санкцыі. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.

Нявыплачаны доўг са студзеня не дазваляе Каракасу ўдзельнічаць у галасаваньнях.

На мінулым тыдні Вэнэсуэла стала адзіным з 193 чальцоў ААН, якому не дазволілі ўдзельнічаць у галасаваньні адносна выбараў новага кіраўніка Генэральнай Асамблеі і пяці новых непастаянных чальцоў Рады Бясьпекі, якія будуць працаваць у гэтым органе ў 2021–2022 гадах.

Каракас завінаваціўся дзясяткі мільёнаў даляраў у бягучы бюджэт ААН і на фінансаваньне міратворчых апэрацый.

«Санкцыі ЗША не дазваляюць нам пераводзіць сродкі на банкаўскія рахункі ААН, разьмешчаныя ня толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах», — гаворыцца ў лісьце амбасадара Вэнэсуэлы ў ААН Самуэля Манкады з 15 чэрвеня, адрасаваным генэральнаму сакратару Антонію Гутэрышу.

«Кожны раз, калі мы спрабавалі зрабіць электронны перавод, трансакцыі адхіляліся, і ў лепшым выпадку вярталіся на нашы рахункі», — дадаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG