Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за няякасную ваду ў Менску


Па факце паступленьня няякаснай пітной вады ў вадаправод у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менску завялі крымінальную справу па ч.2 арт. 428 КК (службовая халатнасьць), паведаміў СК у Тэлеграме.

Паводле папярэдняй інфармацыі, «небясшкодная па хімічным складзе» вада паступіла ў вадаправод «у выніку бязьдзейнасьці або няякаснага выкананьня сваіх абавязкаў службовымі асобамі абслуговых арганізацый», адзначаюць у СК.

Сьледчыя высьвятляюць абставіны здарэньня, дапытваюць працаўнікоў прадпрыемства, адбіраюць тэхнічную дакумэнтацыю. Таксама ўзялі пробы вады ў розных раёнах Менску, прызначылі іх комплексную хімічную экспэртызу. Расьсьледаваньне знаходзіцца на асабістым кантролі начальніка УСК па Менску.

  • 24 чэрвеня жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў пачалі скардзіцца на пах з водаправоду. Ужываць ваду было немагчыма. 25 чэрвеня на непрыемны пах і незвычайны колер вады сталі скардзіцца і ў цэнтры гораду.
  • 24 чэрвеня Менскі гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі выявіў неадпаведнасьць пітной вады санітарным нормам, але жыхарам сталіцы пра гэта стала вядома толькі праз суткі.
  • Людзі мусілі стаяць у доўгіх чэргах па ваду да цыстэрнаў і пітных фантанчыкаў.
  • За першыя суткі «хуткая дапамога» выяжджала да 15 пацыентаў, якія зьвязвалі пагаршэньне свайго стану з ужываньнем вады.
  • Генпракуратура паведаміла, што «ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзянаў» праводзіцца «праверка выкананьня заканадаўства аб пітным водазабесьпячэньні».
  • Пазьней Менгарвыканкам назваў верагодную прычыну праблемы — рамонт участку вадаводу. Пасьля таго, як гэты вадавод адключылі, Мінздароўя дазволіла карыстацца вадой з кранаў, аднак яе працягваюць кантраляваць.
  • 28 чэрвеня менчукоў, якія засталіся безь пітной вады, паабяцалі вызваліць ад платы за ваду ў чэрвені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG