Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выставілі абвінавачаньні за апаганьваньне помніка Джэксану


Спроба зносу помніка Эндру Джэксану, Вашынгтон, ЗША, 22 чэрвеня.

У ЗША выставілі абвінавачаньні ў разбурэньні фэдэральнай уласнасьці чатыром удзельнікам антырасісцкай акцыі пратэсту ў Вашынгтоне ля Белага дому. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства юстыцыі.

Паводле дадзеных сьледчых, падчас мітынгу 22 чэрвеня абвінавачаныя спрабавалі паваліць помнік былому прэзыдэнту і аднаму з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі Эндру Джэксану. Кожнаму зь іх пагражае да 10 гадоў турмы. Адзін абвінавачаны ўжо затрыманы.

«Офіс пракурора Злучаных Штатаў у акрузе Калюмбія не дазволіць зьнішчэньня нацыянальных помнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце міністэрства юстыцыі. Ведамства папярэдзіла, што больш ня будзе трываць агрэсіўныя і злачынныя паводзіны радыкальных актывістаў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у twitter паведамленьні паліцыі з заклікам дапамагчы высьветліць асобы дэманстрантаў, якія верагодна ўдзельнічалі ў спробе дэмантажу статуі ля Белага дому. Трамп таксама адзначыў, што вандалізм цалкам спыніўся пасьля арыштаў і прызначэньня 10-гадовага турэмнага пакараньня тым, хто разбурае помнікі.

  • Масавыя пратэстныя акцыі пад лёзунгам «Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне!» пачаліся пасьля гібелі ў траўні ў выніку затрыманьня паліцэйскімі афраамэрыканца Джорджа Флойда. Адзін з супрацоўнікаў паліцыі ўжыў задушлівы прыём. Пасьля Флойд памёр у бальніцы. фраамэрыканца западозрылі ў выкарыстаньні фальшывай купюры.
  • Большасьць выступленьняў у ЗША праходзяць мірна, але некаторыя перарастаюць у сутыкненьні з паліцыяй, суправаджаюцца рабаваньнямі і вандалізмам.
  • За час акцый было зьнесена некалькі помнікаў, якія, на думку пратэстоўцаў, асацыююцца з праслаўленьнем расізму і прыгнёту, а таксама людзей, якія валодалі рабамі.
  • 26 чэрвеня Дональд Трамп падпісаў указ аб узмацненьні жорсткасьці пакараньняў за апаганьваньне помнікаў.
  • Эндру Джэксан — былы прэзыдэнт ЗША з 1829 па 1837 год. Ён быў вядомы суровым стаўленьнем да карэннага насельніцтва Амэрыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG