Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі праверкі вады ў Менску: яшчэ больш цыстэрнаў, прамываюць трубы. Людзі ў чэргах на вуліцах. ФОТА

абноўлена

Чарга да цыстэрны з вадой на вуліцы Лабанка ў мікрараёне Сухарава
Чарга да цыстэрны з вадой на вуліцы Лабанка ў мікрараёне Сухарава

Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Менску зраніцы 23 чэрвеня пачалі масава скардзіцца на незвычайна кепскі пах вады. Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміў, якія захады зрабілі пасьля праверкі.​

Што зрабілі?

  • Менскводаканал прамывае магістральныя водаправоды;
  • У Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах павялічылі колькасьць аўтацыстэрнаў з 4 да 24;
  • Працягнулі час працы трох пітных фантанчыкаў, злучаных з падземнымі крыніцамі вады.
Чарга па пітную ваду на вуліцы Гарэцкага
Чарга па пітную ваду на вуліцы Гарэцкага

Ці можна піць?

У Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях паведамілі, што ня трэба выкарыстоўваць ваду, калі яе выгляд, колер і пах адрозьніваюцца ад звычайных.

Раней 24 чэрвеня лябараторыя Менскводаканалу сьцьвярджала, што паказьнік «пах» знаходзіцца на верхняй дапушчальнай мяжы. Іншыя ж характарыстыкі якасьці вады цалкам адпавядаюць санітарным нормам.

Кепскі пах вады тлумачылі зьменай тэмпэратурнага рэжыму і зьменай тэмпэратуры вады, якая прыходзіць зь Вілейскага вадасховішча.

Траціну вады ў Менску дагэтуль бяруць зь Вілейска-Менскай воднай сыстэмы. Перавесьці ўсю сталіцу на ваду з артэзіянскіх крыніцаў плянуюць да 2025 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG