Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі пасталі ў чэргі па пітную ваду. Што адбываецца?

абноўлена

Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Менску 23 чэрвеня пачалі масава скардзіцца на незвычайна кепскі пах вады. Менскводаканал адправіў чатыры цыстэрны з чыстай пітной вадой. Утварыліся чэргі да дэкаратыўных артэзіянскіх крыніцаў.​

Ці можна піць?

У Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі паведамілі, што ня трэба выкарыстоўваць ваду, калі яе выгляд, колер і пах адрозьніваюцца ад звычайных. Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, а таксама Менскводаканал узялі пробы вады. Калі зьявіцца інфармацыя пра небясьпеку, МНС паведаміць пра гэта асобна.

Чарга па пітную ваду на вуліцы Гарэцкага
Чарга па пітную ваду на вуліцы Гарэцкага

Што зь якасьцю вады?

Лябараторыя Менскводаканалу сьцьвярджае, што паказьнік «пах» знаходзіцца на верхняй дапушчальнай мяжы. Іншыя характарыстыкі якасьці вады цалкам адпавядаюць санітарным нормам.

Кепскі пах вады патлумачылі зьменай тэмпэратурнага рэжыму і зьменай тэмпэратуры вады, якая прыходзіць зь Вілейскага вадасховішча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG