Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі спартовы камэнтатар Уткін: «Спыняю тролінг на беларускую тэму»


Васілій Уткін, архіўнае фота

Папулярны расейскі спартовы камэнтатар Васілій Уткін выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі ў сваім твітэры:

«У сувязі з падзеямі ў Менску і ня толькі, якія я лічу вартым усялякага перайманьня прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю ўсякі тролінг на беларускую тэму. Я ўражаны».

Якія менавіта падзеі маюцца на ўвазе, Уткін не ўдакладняў. Гаворка можа ісьці пра перадвыбарычыя падзеі ў Беларусі, акцыі салідарнасьці і масавыя затрыманьні. Сам Уткін ня раз выказваўся супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і выступаў на апазыцыйных мітынгах у Расеі.

Уткін ня раз зьедліва выказваўся пра беларускіх спартоўцаў. Напрыклад, зьвяртаўся да Віктара Ганчарэнкі, калі той быў трэнэрам ФК БАТЭ, словамі «бульбяная твая душа», называў яго «перабольшанай фігурай». Таксама Уткін абяцаў засьпяваць на беларускай мове, «калі хоць адзін беларус дакажа сваю вартасьць у чэмпіянаце Расеі» ў футболе.

Выказваўся камэнтатар і на больш сур’ёзныя тэмы, зьвязаныя зь Беларусьсю. Ён крытыкаваў рашэньне трансьляваць у Расеі футбольны чэмпіянат Беларусі, калі той не спынілі, нягледзячы на каранавірус. Уткін заяўляў, што такое рашэньне «пераканае вар’ятаў, якія яго праводзяць, што яны ўсё робяць слушна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG