Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямʼі мэдыка, які памёр ад COVID-19, давялося заплаціць падатак з дапамогі ад прафсаюзу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сямʼі памерлага ад каранавірусу фэльчара вылічылі падаходны падатак з 5000 рублёў матэрыяльнай дапамогі ад прафсаюзаў. Сказалі, што Падатковы кодэкс ня мае выключэньняў для такіх выплат.

«Муж памёр ад каранавіруса, прафсаюз выплаціў нам матэрыяльную дапамогу — 5000 рублёў, але за вылікам 13% падаходнага падатку», — цытуе Tut.by ўдаву нябожчыка Алесю.

Паводле Алесі, з сумы 5000 рублёў вылічылі каля 630 рублёў. Па страхоўцы сямʼя фэльчара яшчэ ніякіх выплат не атрымала. Колькі складуць выплаты Алеся пакуль ня ведае.

«У санстанцыі мне растлумачылі, што там, дзе муж захварэў, праводзіцца службовае расьсьледаваньня. Ужо зрабілі акт пра вострае прафэсійнае захворваньне. Усе мэдсупрацоўнікі застрахаваныя ў „Белдзяржстраху“. Каля зьбяруць усе неабходныя дакумэнты, страхавая аплоціць», — сказала ўдава нябожчыка.

17 год працаваў на хуткай

Аляксей памёр 5 траўня. Ён 17 гадоў працаваў на 6-й падстанцыі хуткай дапамогі ў Менску. У яго засталіся жонка і дзеці.

«Аляксей быў на бальнічным. Ён быў вельмі станоўчы чалавек, працаваў у нас 17 гадоў, вельмі добры быў спэцыяліст, фэльчар найвышэйшай катэгорыі. Прыйшоў да нас пасьля заканчэньня менскага вучылішча. У яго засталіся жонка і дзеці», — казалі Свабодзе ў менскай станцыі хуткай мэдычнай дапамогі.

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG