Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шахце «Беларуськалію» ў Салігорску загінуў рабочы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Ільля Басько пракамэнтаваў Tut.by сытуацыю.

«Увечары 10 чэрвеня пры руху самаходнага вагона на ТАА „Беларуськалій“ быў сьмяротна траўмаваны 21-гадовы рабочы. Паводле інфармацыі Сьледчага камітэту, акрамя яго пры гэтым ніхто не пацярпеў», — паведаміў Басько.

Цяпер высьвятляюцца акалічнасьці здарэньня, сьледча-апэратыўная група ўжо правяла агляд месца здарэньня, апытала відавочцаў і прызначыла судова-мэдыцынскую экспэртызу.

Раней у сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя, што надзвычайнае здарэньне адбылося на шахце 4-га рудаўпраўленьня на гарызонце 670 ПДУ-5.

Падобнае здарэньне было на прадпрыемстве ў сакавіку: машына для перавозкі пасажыраў сутыкнулася з цаліком горнай выпрацоўкі, загінуў рабочы, яшчэ 7 чалавек пацярпелі, распачалі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG