Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд аштрафаваў лідэра «Атрадаў Пуціна» за паклёп


«Атрады Пуціна» праводзяць сымбалічнае пахаваньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, і заснавальніка Telegram Паўла Дурава.
«Атрады Пуціна» праводзяць сымбалічнае пахаваньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, і заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

У Краснадары суд абавязаў лідэра грамадзкага руху «Атрады Пуціна» Марата Дзінаева выплаціць 300 тысяч расейскіх рублёў (каля 4380 даляраў) за распаўсюд хлусьлівых зьвестак пра праваабаронцу Сяргея Чайкоўскага. Таксама суд пастанавіў абвергнуць гэтыя зьвесткі ў інтэрнэце.

У 2018 годзе Дзінаеў апублікаваў на сваім Youtube-канале некалькі відэаролікаў, у якіх сьцьвярджаў, што Чайкоўскі працуе на ЦРУ і плянуе ўмяшацца ў ход выбараў у Дзярждуму Расеі.

Камэнтуючы рашэньне краснадарскага суду, пазоўнік заявіў, што задаволены ім. «Марат Дзінаеў неаднаразова ў сваіх відэа казаў пра тое, што ў гэтай краіне за любоў да Пуціна трэба плаціць. Калі Пуцін сапраўды такі дарагі яму, дык ён пагодзіцца з рашэньнем судзьдзі», — рэзюмаваў Чайкоўскі.

«Атрады Пуціна» — грамадзкі рух, створаны заснавальнікам дабрачыннага фонду «Сацыяльная справядлівасьць», краснадарскім бізнэсоўцам Маратам Дзінаевым, і які складаецца, у асноўным, з жанчын пэнсійнага ўзросту. Сваімі мэтамі рух абвяшчае абарону прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і барацьбу з апазыцыяй. У ліку акцый, праведзеных «Атрадам Пуціна» — напад на штаб апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў Краснадары ў 2018 годзе. У асяродзьдзі апазыцыі лічаць, што насамрэч Дзінаеў мае выключна камэрцыйныя мэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG