Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прызналі яшчэ 7 сьмерцяў ад COVID, выбарчы судовы канвэер, Ціханоўскага ня выпусьцяць да выбараў. Асноўнае за 8 чэрвеня.


Мурал ў Паўночнай Македоніі. Ілюстрацыйнае фота

Асноўная інфармацыя пра каранавірус і выбарчую кампанію ў Беларусі. Усё, што важна ведаць 8 чэрвеня.

Каранавірус

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • У Беларусі афіцыйна прызналі яшчэ 7 сьмерцяў ад COVID-19. Паводле Мінздароўя, агулам у Беларусі было выяўлена 49 453 выпадкі інфікаваньня каранавірусам, зь іх 276 памёрлі, 23 880 адужалі.
  • Міністэрства здароўя адмовілася публікаваць штомесячную статыстыку сьмяротнасьці.
  • Тэсты на каранавірус загадалі рабіць беларускім дзецям — «кантактам» 2-га ўзроўню.
  • Распаўсюд новага каранавірусу і хваробы COVID-19, якую ён выклікае, не спыняецца. Колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень паступова спадае ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне і іншых краінах, але толькі расьце ў Бразыліі, Індыі і іншых.

Выбары

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі>>

  • Ініцыятыўныя групы трох патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты 8 чэрвеня заявілі пра збор больш як 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэньня кандыдатам: Віктара Бабарыкі, Аляксандра Лукашэнкі і Валера Цапкалы. Цапкала заявіў пра 119 тысяч, Чэрачань — 75, Кісель — 74, Канапацкая — 72, Дзьмітрыеў — 60.
  • Блогер Сяргей Ціханоўскі прабудзе за кратамі да прэзыдэнцкіх выбараў. Увечары 8 чэрвеня скончыліся 10 сутак ягонага знаходжаньня пад вартай, але сёньня яму выставілі абвінавачаньне і працягнулі тэрмін на 2 месяцы. Артыкул Крымінальнага кодэксу назавуць 9 чэрвеня.
  • Затрыманага апэратара Ціханоўскага Вяргілія Ушака абвінавачваюць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Тое ж абвінавачваньне прад’явілі Васілю Баброўскаму, абодвух затрымалі на выбарчым пікеце ў Горадні.
  • Прыхільніка Ціханоўскага Юрыя Ўласава асудзілі трэці раз, не выпускаючы з-за кратаў. Ён будзе сядзець 45 сутак запар. Звальняюць фэльчара «хуткай» зь Ліды Паўла Палейчыка, які адседзеў 7 сутак пасьля таго, як выступіў у стрыме Ціханоўскага.​
  • У розных гарадах Беларусі 8 чэрвеня праходзілі суды над актывістамі, затрыманымі ў выходныя на перадвыбарчых пікетах. Агулам затрымана каля 40 чалавек, частку пакінулі ў ізалятарах да судоў. Сярод затрыманых актывісты «Народнай грамады», «Эўрапейскай Беларусі», валянтэры ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.
  • Сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу прысудзілі 15 сутак за перадвыбарчы пікет. Судзьдзя палічыў, што Севярынец 7 чэрвеня ўдзельнічаў у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў Менску, каля Камароўскага рынку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG