Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 20 сутак арышту. Суды і затрыманьні 8 чэрвеня

абноўлена

Вольга Мікалайчык ля будынку ЦВК ў Менску. 2020 год.
Вольга Мікалайчык ля будынку ЦВК ў Менску. 2020 год.

У розных гарадах Беларусі 8 чэрвеня праходзяць суды над актывістамі, затрыманымі ў мінулыя выходныя на перадвыбарчых пікетах

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», агулам затрымана каля 40 чалавек, частку пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрыманьня да судоў. Сярод затрыманых актывісты «Народнай грамады», «Эўрапейскай Беларусі», валянтэры ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.

Суды

У Менску судзяць затрыманых падчас і пасьля нядзельнай акцыі ля Камароўскага рынку, а таксама затрыманых прэвэнтыўна.

У Менску

  • Вольга Мікалайчык — 15 сутак. Суд Першамайскага раёну. Затрымалі пасьля акцыі на Камароўцы.
  • Алег Баброўскі — 20 сутак і штраф. Суд Савецкага раёну. Сябар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
  • Павал Севярынец — 15 сутак. Суд Фрунзенскага раёну. Яго асудзілі за ўдзел у несанкцыяванай акцыі (10 сутак) і непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі (5). Напярэдадні яго затрымалі каля свайго дому пасьля выступу на пікеце каля Камароўскага рынку.
  • Валянцін Фралоў — 14 сутак. Суд Савецкага раёну. Актывіст, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай, 7 чэрвеня зьбіраў за яе подпісы.

У Віцебск​у

  • Алена Янушкоўская — 1080 рублёў штрафу.
  • Алег Паўлаў — 5 сутак.

У Гомлі

  • Аляксей Думянкоў15 сутак за супраціў міліцыі. Яго затрымалі каля дому міліцыянты ў цывільным.
  • Юры Ўласаў15 сутак за хуліганства і непадпарадкаваньне. Гэта трэці запар прысуд Уласаву. Ён за кратамі з 7 траўня. Агульны тэрмін арышту — 45 сутак.

Затрыманых каля цэнтру «Сылюэт» Дзьмітрыя Ражкова, Аляксея Вісьцяжа, Ільлю Латужку і Віталя Карніенку будуць судзіць праз Skype у судзе Першамайскага раёну.

У Віцебску чакаюцца суды над затрыманымі ў пятніцу Аленай Янушкоўскай, Алегам Паўлавым, Аляксандрам Якушковым. Таксама будуць судзіць Аляксандра Мацеюка, валянтэра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.

Затрыманьні

Да вызваленага на мінулым тыдні зь СІЗА Сяргея Калмыкова 8 чэрвеня прыехалі супрацоўнікі міліцыі і забралі яго ў Ленінскі РАУС Горадні. Сказалі, што ён мусіць азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, пасьля чаго яго чакае суд.

Ён праходзіць сьведкам у крымінальнай справе, заведзенай пасьля затрыманьня 20 траўня ў Горадні блогера Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

У Горадні на пікеце на Савецкай плошчы каля 17-й гадзіны затрымалі Юлію Карначаву, якая зьбірала подпісы, паведаміла сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Каракіна. Міліцыянт сказаў Карначовай, што ў дачыненьні да яе вядзецца адміністратыўная справа. Паводле якога артыкулу, пакуль невядома. Відэа затрыманьня ў «Тэлеграме». Юлію Карначаву адпусьцілі пасьля таго, як склалі пратакол. На яе завялі адміністратыўную справу за дробнае хуліганства. Як Юлія Карначава расказала БелаПАН, яе вінавацяць у тым, што 29 траўня яна перашкаджала зьехаць аўтобусу, у якім адвозілі Ціханоўскага. Юлія звольнілася з працы прадавачкі, каб зьбіраць подпісы ў ініцыятыўнай групе Сьвятланы Ціханоўскай. У яе двое малых дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG