Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: На Камароўку прыйшлі паставіць подпісы больш за 1350 чалавек

абноўлена

Праваабаронцы падлічылі, колькі чалавек прышлі 7 чэрвеня на Камароўку, каб паставіць подпісы за вылучэньне прэтэндэнтаў у прэзыдэнты.

Паводле стану на 13.15, каб здаць подпісы за патэнцыйных кандыдатаў, на пляцоўцы ля Камароўскага рынку адначасова стаяць каля 1350 чалавек. Гэта інфармацыя праваабарончага цэнтру «Вясна», які вядзе падлікі паасобна.

Прыйшоў да Камароўскі і 83-гадовы мянчук Ян Грыб. Многія памятаюць, як падчас Дня Волі ў 2017 годзе, калі адбыўся жорсткі разгон, яго затрымлівала цэлая брыгада спэцназаўцаў.Тады ж Ян Грыб здолеў зьбегчы з аўтазака.

Ён сказаў, што пэрсанальна прынёс свае галасы Мікалаю Казлову, а таксама Віктару Бабарыку, Валерыю Цапкалу і ўсім тым, хто змагаецца з дыктатурай.

«Няхай усе ведаюць, што ў жылах зьнешне ціхіх, пакорлівых беларусаў цячэ кроў гордых ліцьвінаў», — нагадаў ён, выказаўшы перакананасьць, што гэтым разам беларусы мусяць абудзіцца.

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла, што быў затрыманы сябра яе ініцыятыўнай групы Валянцін Фралоў. Магчыма, гэта яго яшчэ да пачатку пікетаў у падтрымку прэтэндэнтаў гвалтам запхнулі ў міліцэйскі аўтобус.

На пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне Андрэя Дзьмітрыева паведамілі, што за яго сабралі ўжо больш за 50 тысяч подпісаў. Раней Віктар Бабарыка заявіў, што ўжо сабраў 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG