Затрыманьне Сяргея Ціханоўскага. Разьбіраем дэталёва. ВІДЭА

Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні, 29 траўня
Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні, 29 траўня

Падчас выбарчага пікету 29 траўня ў Горадні затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. Ён прыехаў зьбіраць подпісы за сваю жонку прэтэндэнтку ў прэзыдэнты Сьвятлану Ціханоўскую.

Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя. Разам зь Ціханоўскім былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. Заведзеная крымінальная справа за «гвалт супраць міліцыянтаў».

Радыё Свабода дэталёва разабрала падзеі таго вечара.

​
XS
SM
MD
LG