Лінкі ўнівэрсальнага доступу

41 рубель. Міністэрства здароўя Беларусі абвясьціла платныя тэсты на COVID-19 перад выездам за мяжу


Covid-19-Coronavirus-Test-Concept
Covid-19-Coronavirus-Test-Concept

Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала 5 чэрвеня ў Telegram цэны на правядзеньне тэстаў на COVID-19, якія спатрэбяцца перад выездам за мяжу: 41,38 рубля для рэзыдэнтаў краіны і 56,63 для нерэзыдэнтаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

За гэтую суму РНПЦ гігіены і эпідэміялёгіі правядзе тэст мазкоў мэтадам палімэразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) — у адрозьненьне ад экспрэс-тэстаў на антыцелы, гэты від тэстаў дазваляе выявіць каранавірус на раньняй стадыі хваробы, але апрацоўваецца працяглы час.

Ахвочым зрабіць тэст трэба падаць ня толькі копію пашпарта, але і копіі квіткоў у краіны, куды чалавек зьбіраецца ехаць. Па завяршэньні тэсту абяцаюць выдаць вынікі на расейскай і ангельскай мовах.

Як доўга робіцца тэст, чыёй вытворчасьці тэставыя наборы і ці можна прайсьці тэст тым, хто нікуды ня едзе, не паведамляецца. Тэлефоны РНПЦ працяглы час занятыя, зьвязацца з прадстаўнікамі цэнтру не ўдалося.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG