Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 6,5 млн чалавек з COVID-19. Лукашэнка ўгледзеў з квадракоптэраў «карусэлі». Вынікі 4 чэрвеня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 4 чэрвеня.

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі​

  • Паводле стану на 4 чэрвеня, ва ўсім сьвеце каранавірусная інфэкцыя дыягнаставаная ў больш чым 6,5 мільёна чалавек. Гэта вынікае са зьвестак унівэрсытэту Джонза Гопкінза.
  • 4 чэрвеня на пасяджэньні ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што на пікеце Сьвятланы Ціханоўскай пачула пагрозу сабе — слова «прыхлопнуць» ды эпітэты. Паводле яе, гэта можна ўспрыняць як «пагрозу забойства». Ярмошына папрасіла фэміністак заступіцца за яе.
  • Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Вольга Кавалькова 4 чэрвеня зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з заявай аб прыцягненьні Аляксандра Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці паводле артыкулу 190 Крымінальнага кодэксу («Парушэньне раўнапраўя грамадзян»).
  • У Горадні затрымалі валянтэра і каардынатарку ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.
  • Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 4 чэрвеня ў Беларусі было 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19; 253 памерлі; 21 162 пацыентаў паправіліся. За дзень выявілі яшчэ 865 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 991 чалавека.
  • Аляксандар Лукашэнка 4 траўня заявіў пра тое, што подпісы за кандыдатаў зьбіраюць так званымі «карусэлямі». Паводле яго, гэта відаць на фатаздымках з квадракоптэраў.
  • Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала знойдзеныя сьледчымі 900 тысяч даляраў на лецішчы пад Гомлем, якое належыць маці яе мужа, затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. «Я проста ў шоку! Мы з хлеба на ваду перабіваемся, а тут такія грошы! Мяркую, іх маглі падкінуць».
  • Двое магілёўцаў «адклікалі» подпісы за Лукашэнку — заявілі, што зьбіралі пад пагрозамі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG