Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце колькасьць памерлых ад каранавірусу перавысіла 375 тысяч


Бразылія

Колькасьць памерлых ад новай каранавіруснай інфэкцыі па ўсім сьвеце перавысіла 375 тысяч. Інфікаваных ужо амаль 6 мільёнаў 300 тысяч.

У Бразіліі, якая нядаўна была абвешчаная новым цэнтрам пандэміі, зарэгістравалі звыш 526 тысяч выпадкаў інфэкцыі COVID-19. У глябальнай статыстыцы ўзроўню захворваньня краіна займае другое месца пасьля ЗША. Там, як сьведчаць дадзеныя ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, выявілі больш за 1 мільён 800 тысяч чалавек з каранавіруснай інфэкцыяй.

У колькасьці сьмяротных зыходаў ад каранавірусу Бразылія цяпер на чацьвёртым месцы — амаль 30 тысяч памерлых. ЗША ўгэтым паказчыку таксама на першым месцы — больш за 105 тысяч сьмерцяў. На другім месцы Вялікая Брытанія, дзе ад COVID-19 памерлі звыш 39 тысяч пацыентаў. На трэцяй пазыцыі Італія — амаль 33,5 тысячы загінулых. Яшчэ адна эўрапейская краіна, якая знаходзіцца ў першай пяцёрцы статыстыкі сьмерцяў, гэта Францыя. Там колькасьць памерлых набліжаецца да 29 тысяч.

У адных частках плянэты сытуацыя з каранавірусам працягвае пагаршацца, у іншых, наадварот, ёсьць прыкметы запаволеньня хваробы. Улады Гішпаніі напярэдадні заявілі, што ўпершыню з пачатку эпідэміі ў краіне за суткі не зафіксавалі аніводнай сьмерці ад COVID-19. Гішпанія лічыцца адной з найбольш пацярпелых ад пандэміі дзяржаваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG