30 траўня ў Горадні затрымалі Дзьмітрыя Рудзянкова. А 12-й гадзіне ён паехаў у цэнтар гораду забраць свой аўтамабіль, які напярэдадні пакінуў там пасьля затрыманьня Сяргея Ціханоўскага.
Дзьмітры пасьпеў паведаміць «Вясьне», што на паркоўцы дзяжурыць АМАП. Жыхар Горадні ня выйшаў на сувязь з праваабаронцамі – быў затрыманы.
Паводле зьвестак «Вясны», агулам у Горадні 29 і 30 траўня затрымалі Сяргея Ціханоўскага, Зьмітра Фурманава, Мікалая Саляніка, Яўгена Рэзьнічэнку, Руслана Джыоева, Станіслава Бакіноўскага, Вяргілія Ушака і яшчэ чатырох чалавек, пра якіх пакуль няма зьвестак.