Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гідроксіхлёрахін не дапамагае ад каранавірусу, WHO спыніць выпрабаваньні


Прэпарат, які прымаў Дональд Трамп і маглі ўжываць беларускія мэдыкі, не дапамагае супраць каранавірусу, але можа павысіць рызыку сьмерці сярод пацыентаў з COVID-19, хоць для пацыентаў з аўтаімуннымі захворваньнямі або малярыяй ён бясьпечны​.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Рашэньне аб спыненьні выпрабаваньняў у Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) прынялі пасьля публікацыі дасьледаваньні ў мэдыцынскім часопісе Lancet на мінулым тыдні, якое паказала, што прэпарат можа павысіць рызыку сьмерці сярод пацыентаў з COVID-19, паведаміў на віртуальнай прэс-канфэрэнцыі 25 траўня кіраўнік WHO Тэдрас Аданом Гебрэесус.

Ён расказаў, што група «Салідарныя дасьледаваньні», у якую ўваходзілі сотні лякарняў па ўсім сьвеце, якія рэгістравалі пацыентаў для тэставаньня некалькіх магчымых спосабаў лячэньня каранавірусу, прыпыніла выпрабаваньні з выкарыстаньнем гэтага прэпарату ў якасьці засьцярогі.

Гідроксіхлёрахін звычайна выкарыстоўваецца для лячэньня артрыту, але шэраг палітыкаў, у тым ліку прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп, падтрымлівалі выкарыстаньне прэпарату ў якасьці сродку ад вірусу, падахвочваючы ўрады сваіх краін закупляць яго.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Трамп сказаў, што прымае прэпарат для прафіляктыкі, але ў нядзельным інтэрвію Sinclair Broadcasting ён сказаў, што скончыў двухтыднёвы курс ужываньня прэпарату.

Міністр аховы здароўя Бразіліі таксама рэкамэндаваў на мінулым тыдні выкарыстоўваць гідроксіхлёрахін, а таксама супрацьмалярыйнай хлёрахін для лячэньня нават лёгкіх выпадкаў COVID-19.

Дасьледаваньне «Лянцэту» паказала, што абодва прэпараты могуць выклікаць патэнцыйна сур'ёзныя пабочныя эфэкты, у тым ліку сардэчную арытмію.

Ніводзін з прэпаратаў не дапамог пацыентам, шпіталізаваным з COVID-19, паводле дасьледаваньня, у якім прагледзелі запісы пра 96 000 пацыентаў у сотнях шпіталяў.

Кіраўнік WHO заявіў, што абодва прэпараты ў цэлым бясьпечныя для пацыентаў з аўтаімуннымі захворваньнямі або малярыяй.

Галоўная навуковая супрацоўніца WHO Сумія Свамінатан заявіла на брыфінгу ў панядзелак, што «Салідарныя дасьледаваньні» разглядалі толькі ўзьдзеяньне гідроксіхлёрахіну, а не хлёрахіну. Паводле яе, рашэньне аб прыпыненьні рэгістрацыі на выпрабаваньні з выкарыстаньнем гідроксіхлёрахіну было «часовым захадам».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG