Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прататыпная вакцына абараняе малпаў ад каранавірусу


Прататыпная вакцына, распрацаваная навукоўцамі-вірусолягамі ў Бостане, абараняе малпаў ад каранавірусу, даючы надзею на стварэньне эфэктыўнай вакцыны для чалавека.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта паведамляе The New York Times, спасылаючыся на дасьледаваньні, праведзеныя ў мэдычным цэнтры Beth Israel Deaconess у Бостане. Вынікі дасьледаваньняў былі апублікаваныя ў часопісе Science на гэтым тыдні.

Доктар Дэн Барух з Бостану, які распрацаваў прататыпную вакцыну з мадыфікаванай вэрсіі каранавірусу пад назвай Ad26, разам з калегамі распачалі экспэрымэнты на малпах. Яны заразілі дзевяць невакцынаваных макак новым каранавірусам. У малпаў зьявіліся сымптомы, якія нагадвалі ўмераную рэакцыю на інфэкцыю COVID-19, і антыцелы супраць каранавірусу. Паўторнае заражэньне малпаў паказала, што антыцелы пасьпяхова яго зьліквідавалі.

Навукоўцы перасьцерагаюць, што гэтыя вынікі не абавязкова азначаюць, што ў людзей таксама выпрацуецца моцны і працяглы імунітэт да каранавірусу. Але доктар Барух і яго калегі лічаць гэтыя дасьледаваньні абнадзейлівымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG