Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля аўтааварыі і 8 дзён у рэанімацыі памерла рэжысэрка Любоў Зямцова


Любоў Зямцова
Любоў Зямцова

Рэжысэрка Любоў Зямцова памерла 22 траўня а 9:10​ ў менскім шпіталі хуткай дапамогі​, пра гэта тэлеканалу «Настоящее время» паведаміла яе сям'я. Любові Зямцовай было 29 гадоў.

Любоў Зямцова была ў рэанімацыі пасьля аўтамабільнай аварыі 14 траўня.

У той аварыі 14 траўня загінулі рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысэр Максім Гаўрыленка. Любоў Зямцова трапіла ў лякарню у цяжкім стане.

Аварыя здарылася на 43-м км дарогі М5 — сутыкнуліся машыны Citroën (у якой былі Зямцова, Міхайлоўскі і Гаўрыленка) і Rover, на месцы загінулі тры чалавекі, у тым ліку 20-гадовы кіроўца Rover. Паводле Сьледчага камітэту, Rover выехаў на сустрэчную паласу.

Любоў Зямцова і рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі — ён загінуў на месцы ў выніку аварыі 14 траўня
Любоў Зямцова і рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі — ён загінуў на месцы ў выніку аварыі 14 траўня

Любоў Зямцова — вядомая беларуская дакумэнталістка. Скончыла Waida School Doc Pro (Варшава). Фільмы Зямцовай былі ўдзельнікамі такіх фэстываляў, як Astra Film Festival, Артдоксфест, Watch Docs Belarus ды іншых.

Прэм’ера яе дэбютнай карціны «Дзень перамогі» адбылася ў на Artdocfest у 2016 годзе. Рэжысэр правяла адзін дзень — 9 траўня — з вэтэранамі аўганскай вайны.

«У Любы вельмі даверлівыя, блізкія адносіны з героямі. У яе вельмі дакладная пазыцыя назіральніка, якая не прыніжае, але і не ўзвышае сваіх герояў. Яна дае нам, гледачам, разумець і адчуваць сапраўднае гучаньне часу і абставінаў», — тлумачыць вядомы расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Віталь Манскі.

Іншы фільм Зямцовай «Месца Любові» створаны пры падтрымцы праекту Радыё Свабода «Настоящее время». Гэта гісторыя пра каханьне ў месцы, якое зусім для гэтага не прызначана. Падзеі фільма разгортваюцца ў групе дзённага знаходжаньня людзей зь інваліднасьцю.

«Ну дзе каханьне можа быць, калі яны жывуць у такім пераадоленьні сваіх фізычных хвароб. Любоў бачыць у сваіх героях каханьне, і гэтую любоў выводзіць на авансцэну карціны, і тым самым гэтых людзей з інваліднасьцю яна робіць вялікімі, цэласнымі, сапраўднымі, магутнымі», — кажа Віталь Манскі.

Апошнім часам разам з Уладзімерам Міхайлоўскім Любоў Зямцова здымала цыкль пра Беларусь для тэлеканала «Настоящее время».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG