Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+945 выпадкі COVID-19, агулам 33 371, 185 памерлых. Вынікі 21 траўня


Віцебск, травень 2020

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 21 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 21 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 21 траўня ў Беларусі агулам 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 185 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 945 выпадкаўі і прызналі 5 сьмерцяў.
  • Аляксандар Лукашэнка прагназуе, што складаная сытуацыя з каранавірусам захаваецца ў краіне яшчэ месяц.
  • У менскіх паліклініках зьявіліся экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19, піша агенцтва «Минск-новости». Гэтыя тэсты не дазваляюць выявіць каранавірусную інфэкцыю на раньніх этапах, але выяўляюць тых, у каго хвароба на позьнім этапе, а таксама тых, хто ўжо перахварэў.
  • Міністэрства адукацыі прыняло рашэньне аб зьменах тэрмінаў правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня (ЦТ) у 2020 годзе. Новыя даты некаторых прадметаў ссунутыя наперад на тыдзень ці нават на два.
  • Міністар Каранік адказаў на спрэчныя пытаньні аб даплатах мэдыкам за працу з хворымі на COVID-19. «Пачынаючы з санітаркі і заканчваючы загадчыкам аддзяленьня, яшчэ ніхто не сказаў, што заплацілі менш, чым трэба паводле ўказу», — заявіў Каранік.
  • Швэцыя выйшла на першае месца ў сьвеце ў сьмяротнасьці ад COVID-19 на душу насельніцтва
  • Дэзынфармацыя пра каранавірус зьменшылася «прынамсі часова», паведамляе Эўрапейская служба вонкавых дзеяньняў (EEAS) у аглядзе за 23 красавіка −18 траўня. У той жа час пракрамлёўскія рэсурсы па-ранейшаму актыўна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра пандэмію. Эўрапейскі Зьвяз адзначае, што сацыяльныя сеткі працягваюць укладваць сродкі ў выяўленьне і барацьбу з дэзынфармацыяй.
  • У ЗША ў чацьвер, 21 траўня, праходзіць онлайн-акцыя, падчас якой зачытваюцца імёны, узрост і месца пражываньня людзей, якія памерлі ў выніку заражэньня каранавірусам SARS-CoV-2. 24-гадзінная акцыя «Назваць імёны памерлых» (#namingthelost) пачалася напярэдадні, у яе рамках усе жыхары ЗША могуць даслаць імёны сваіх блізкіх, якія памерлі з прычыны выкліканай каранавірусам пнэўманіі COVID-19.
  • Урад Грузіі вырашыў не працягваць надзвычайнае становішча і камэнданцкую гадзіну і скасаваў гэтыя абмежаваньні з 23 траўня, паведаміў прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Гахарыя.
  • Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца пад мэдычным наглядам з падазрэньнем на каранавірус, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацьвер крыніца ў маскоўскіх мэдычных колах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG