Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кадырава западозрылі каранавірус — крыніца ў мэдычных колах


Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца пад мэдычным наглядам з падазрэньнем на каранавірус, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацьвер крыніца ў маскоўскіх мэдычных колах.

«У Кадырава западозрылі каранавірус, ён пад наглядам мэдыкаў», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

Іншая крыніца паведаміла агенцтву, што ў чацьвер у Маскву з Грознага чартэрным рэйсам прыляцеў самалёт А-319. Суразмоўца агенцтва не ўдакладніў, хто быў на борце.

Паводле дадзеных СМІ, у Кадырава праблемы зь лёгкімі. Раней кіраўнік Чачні скардзіўся на нядужасьць, але гэта сьпісвалі на звычайную прастуду. Апошнімі днямі яго стан хутка пагоршыўся.

У Чачні дзейнічае найбольш строгі карантын у сувязі з эпідэміяй каранавірусу сярод усіх расейскіх рэгіёнаў. У рэспубліцы ўведзеная камэнданцкая гадзіна, прыпыненая праца ўсяго грамадзкага транспарту, закрыты ўезд для жыхароў іншых абласьцей Расеі. Паводле дадзеных апэратыўнага штабу для барацьбы з каранавірусам, у Чачні выяўлена больш за тысячу выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG