Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Моладзевага блёку» выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту


Пятро Маркелаў
Пятро Маркелаў

Удзельнік «Моладзевага блёку» Пятро Маркелаў 21 траўня выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту.​

Як адзначае «Прававая ініцыятыва», Маркелава вызвалілі на 3 гадзіны пазьней, чым павінны былі. Яго вывезьлі з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, вазілі па горадзе і праводзілі прафіляктычную размову.

Маркелава затрымалі ў судзе Савецкага раёну Менску 11 траўня, дзе ён чакаў выракаў паплечнікам. Першапачаткова сьцьвярджалася, што яго нібыта затрымлівалі з прычыны падабенства да злачынцы, які ў вышуку; затым — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Але на судзе 13 траўня Маркелава абвінавацілі ў тым, што ён «наўмысна, з хуліганскім намерам лёг на лаўку і ажыцьцяўляў відэаздымку грамадзян, на неаднаразовыя заўвагі грамадзян не рэагаваў, чым наўмысна парушаў дзейнасьць арганізацыі суду Савецкага раёну Менску, праявіўшы відавочную непавагу да грамадзтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG