Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэрыкаве муж зьбіў жонку. Праз 2 дні яна памерла ў шпіталі


Ілюстрацыйнае фота

38-гадовая жыхарка Чэрыкава памерла ў шпіталі, пасьля таго як яе пабіў 39-гадовы муж, піша Сьледчы камітэт.

Паводле сьледзтва, удзень 14 траўня паміж сужэнцамі ўзьнік канфлікт. Падчас яго мужчына біў жонку па розных частках цела, але тая ня стала зьвяртацца ў шпіталь ці міліцыю. Праз 2 дні жанчына адчула сябе кепска. Пацярпелую шпіталізавалі, у той жа дзень яна памерла.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня, якое пацягнула сьмерць па неасьцярожнасьці.

Як караюць за хатні гвалт у Беларусі?

У Беларусі няма мэханізму прадухіленьня хатняга гвалту, ёсьць толькі пакараньні за фактычна ўчынены гвалт. Канстытуцыя Беларусі гарантуе права на прыватнае жыцьцё, недатыкальнасьць, абарону гонару і годнасьці.

Паводле МУС, у 2019 годзе ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек і 4,5 тысячы хатніх скандалістаў сёлета прымусова адселеныя ад сям’і.

Пасьля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі ў 2018 годзе, які расказаў, што сам біў свайго сына, Міністэрства ўнутраных спраў адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту».

У канцэпцыі таго законапраекту:

  • Даваліся азначэньні хатняга гвалту і крыўдзіцеля;
  • Уводзілася працэдура ацэнкі рызыкі — вызначэньня верагоднасьці паўторнага нанясеньня шкоды жыцьцю ці здароўю пацярпелага;
  • Прадугледжвалася ўжываньне так званага абарончага прадпісаньня, якое абмяжоўвае дзеяньні агрэсара на час ад 3 да 30 сутак.

Для ахвяраў хатняга гвалту дзейнічае «гарачая лінія» па нумары тэлефона 8 801 100-8-801.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG