Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+936 выпадкі COVID-19, агулам 31 508. 175 памерлых. Вынікі 19 траўня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 19 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 19 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 19 траўня ў Беларусі агулам 31 508 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 175 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 936 выпадкі і прызналі 4 сьмерці.
  • Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 19 траўня наведаў віцебскую абласную клінічную бальніцу, дзе даў ацэнку сытуацыі па захворваньнях на пнэўманіі ў рэгіёне. Каранік заявіў, што пік эпідэміі каранавірусу пройдзены
  • Аляксандар Лукашэнка 19 траўня падпісаў указ «Аб працягненьні тэрміна дзеяньня дакумэнтаў». Усе дакумэнты, тэрмін дзеяньня якіх сканчваецца ў пэрыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, застануцца дзейнымі яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяньня пашпарта скончыўся 15 траўня, ён застанецца дзейнымі да 15 жніўня 2020 года.
  • У сувязі з пандэміяй ураду Беларусі прапанавалі праект пастановы, якая дазваляе інтэрнэт-гандаль алькаголем.
  • Выпускных вечароў для школьнікаў у Менску сёлета ня будзе.
  • У Маладэчне адмянілі нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, які праводзіўся з 1993 году.
  • Symbal.by папрасіў дапамогі: скончыліся грошы на пашыў павязак мэдыкам.
  • Канфэрэнцыя Сусьветнай арганізацыі здароўя на ўзроўні міністраў аховы здароўя падтрымала рэзалюцыю, у якой гаворыцца аб неабходнасьці старанна расьсьледаваць меры, прынятыя рознымі краінамі сьвету ў адказ на пандэмію каранавіруснай інфэкцыі.
  • Галоўная санітарная лекарка расейскага Cанкт-Пецярбургу Натальля Башкетава зрабіла больш жорсткімі правілы пахаваньня праз «пагаршэньне эпідэміялягічнага становішча». Сваякам забаранілі разьвітаньне з памерлымі незалежна ад прычынаў сьмерці.
  • Бразылія выйшла на трэцяе месца ў сьвеце па колькасьці інфікаваных каранавірусам. За апошнія дні Бразылія абагнала па ліку заражэньняў Гішпанію, Італію, Францыю і Вялікабрытанію. Пры гэтым экспэрты падазраюць, што інфікаваных у краіне больш у 15 разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG