Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз каранавірус працягнулі тэрмін дзеяньня дакумэнтаў і даведак

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 19 траўня падпісаў указ «Аб працягненьні тэрміну дзеяньня дакумэнтаў», піша БелТА.

Усе дакумэнты, тэрмін дзеяньня якіх сканчваецца ў пэрыяд з 30 красавіка да 31 ліпеня 2020 году, застануцца дзейнымі яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяньня пашпарта скончыўся 15 траўня, ён застанецца дзейным да 15 жніўня.

Поўны пералік дакумэнтаў, тэрмін якіх будзе працягнуты, вызначыць Савет міністраў.

Мяркуецца, што ў пералік увойдуць:

  • пашпарты грамадзян Беларусі;
  • мэдычныя даведкі аб стане здароўя;
  • пасьведчаньні кіроўцы;
  • сэртыфікаты прадукцыі (паслуг) уласнай вытворчасьці,
  • дазволы для працы банкаў, небанкаўскіх крэдытна-фінансавых і страхавых арганізацый, лізінгадаўцаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG