Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З памерлым заснавальнікам Tut.by Юрыем Зісерам разьвіталіся ў вузкім коле


Юры Зісер, фота: Антон Матолька
Юры Зісер, фота: Антон Матолька

Блізкія Юрыя Зісера разьвіталіся з памерлым 19 траўня ў вузкім коле. У сувязі з эпідэміяй каранавірусу публічнае разьвітаньне вырашылі ня ладзіць, але пасьля эпідэміі сям’я плянуе зладзіць вечар памяці.

Удава Юлія Чарняўская расказала на Facebook, што разьвітаньне прайшло «цёпла, прыгожа, з успамінамі часьцей вясёлымі, чым сумнымі». Яна дадала, што кветкі, якія прысылалі, «пайшлі на неба зь юрам», а тыя, што прыносілі пад дом, дзе жыў нябожчык, пакінулі на месцы: «Хай людзі спыняцца і нешта адчуюць».

Яна паабяцала, што разьвітацца зь Юрыем Зісерам можна будзе пазьней. Да таго яна пісала, што публічнага разьвітаньня не плянуецца праз эпідэмію каранавірусу, але вечар памяці адбудзецца пасьля заканчэньня эпідэміі.

Пра разьвітаньне зь Юрыем Зісерам таксама напісала галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Яна згадала, што Зісер многаму яе навучыў, у тым ліку навучыў верыць у сябе і браць на сябе адказнасьць, і даказаў, што «нават сьмерці можна і трэба супраціўляцца».

Юры Зісер памёр 17 траўня пасьля працяглай хваробы. Яму было 59 гадоў. Ён ня толькі заснаваў самы наведвальны партал Беларусі Tut.by, але і стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, мэнтарам. Актыўна займаўся дабрачыннасьцю і мэцэнацтвам, але аб гэтай сваёй дзейнасьці практычна не расказваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG