Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Піў лімонна-імбірны сок і ўрэшце паправіўся». Як прэзыдэнт Танзаніі не зважае на каранавірус


Прэзыдэнт Танзаніі Джон Магуфулі
Прэзыдэнт Танзаніі Джон Магуфулі

Вядомы сваімі супярэчлівымі выказваньнямі прэзыдэнт Танзаніі Джон Магуфулі заявіў, што эканоміка «важнейшая, чым пагроза, якую ўяўляе каранавірус», дадаўшы, што ён хоча зноў адкрыць краіну для турызму, нягледзячы на папярэджаньні, што Афрыка можа сутыкнуцца з наступнай хваляй хваробы. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian.

Камэнтары Магуфулі, які неаднаразова адмаўляў рызыку пашырэньня пандэміі на яго краіну, прагучалі на фоне ўзмацненьня трывогі сярод суседзяў Танзаніі за ягоны падыход.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Да гэтага часу ў Танзаніі афіцыйна зафіксаваны 21 сьмяротны выпадак.

За апошнія тыдні Магуфулі ўжо некалькі разоў рабіў заявы, прымяншаў пагрозу каранавірусу.

Так, прыкладам, ён расхваліў прыродныя сродкі лячэньня супраць каранавірусу, сказаўшы, што гэта дапамагло яго сыну.

«Мой сын пасьля заражэньня вірусам зачыніўся ў сваім пакоі, піў лімонна-імбірны сок і ўрэшце паправіўся, і цяпер нават здольны рабіць адцісканьні ад падлогі», — заявіў ён у відэароліку, які стаў вірусным у сацсетках.

Перад гэтым прэзыдэнт прадпрымаў розныя нестандартныя захады — у тым ліку загадваў пратэставаць на вірус свойскую жывёлу і садавіну, каб прадэманстраваць «фальшыва пазытыўныя» вынікі тэсту. Пры гэтым мэдычныя работнікі вінавацяць яго ва ўтойваньні сапраўднай колькасьці інфікаваных.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG