Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+ 951 выпадак COVID-19, 160 памерлых. У Беларусі разьвіталіся з Максімам Гаўрыленкам і Ўладзімерам Міхайлоўскім. Асноўнае за 16 траўня


Разьвітаньне з гукарэжысэрам Максімам Гаўрыленкам
Разьвітаньне з гукарэжысэрам Максімам Гаўрыленкам

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 16 траўня

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 16 траўня, агулам 28 681 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, 9498 пацыентаў паправіліся і выпісаныя. 160 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 951 выпадак, прызналі 4 выпадкі сьмерці, выпісалі 691 чалавека.
  • У Менску, у крэматорыі на Паўночных могілках прайшло разьвітаньне з гукарэжысэрам Максімам Гаўрыленкам, а ў Бабруйску сябры і сваякі разьвіталіся з рэжысэрам-дакумэнталістам Уладзімерам Міхайлоўскім, якія загінулі ў аўтамабільнай аварыі 14 траўня. Рэжысэрка Любоў Зямцова, якая была зь імі ў машыне, цяпер у цяжкім стане ў рэанімацыі менскай бальніцы хуткай дапамогі. Дакумэнталісты здымалі фільм пра валянтэрскую дапамогу ў Беларусі і самі развозілі па шпіталях сродкі аховы для мэдыкаў. У гэты дзень яны вярталіся з адной з такіх паездак.
  • Каля 600 чалавек з пнэўманіяй ляжаць у Берасьцейскім гарадзкім шпіталі. У дзень у шпіталь паступае 30-50 такіх хворых. Галоўны лекар назваў сытуацыю «дастаткова стабільнай.
  • У Расеі зафіксавалі рэкордныя лічбы лятальнасьці ад каранавірусу. За апошнія суткі выяўлены 9200 хворых на COVID-19. Памерлі 119 чалавек. Суткі таму ў Расеі памерлі 113 чалавек.
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў (у Твітары), што разглядае некалькі прапановаў, як дзейнічаць у дачыненьні да Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO). Адзін з варыянтаў — што ЗША зноў пачнуць фінансаваць WHO, аднак у памеры ўсяго 10% ад сваіх ранейшых унёскаў.
  • Нацыянальны авіяперавозчык і чыгунка Ўзбэкістану будуць патрабаваць ад пасажыраў унутры краіны даведку аб адсутнасьці каранавіруснай інфэкцыі.
  • Урад Італіі прыняў рашэньне аб далейшым паслабленьні абмежавальных мер, якія ўвялі ў краіне праз пандэмію COVID-19. Ад 3 чэрвеня здымуць абмежаваньні на перамяшчэньні ўнутры краіны, а таксама на ўезд і выезд за межы Італіі. Абмежаваньні на перамяшчэньні могуць захоўвацца для асобных тэрыторыяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG