Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зафіксавалі рэкордныя лічбы лятальнасьці ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Расейскай Фэдэрацыі за апошнія суткі выяўлены 9200 хворых на COVID-19. Памерлі 119 чалавек. Суткі таму памерлі 113 чалавек. Пра гэта паведамляе у тэлеграм-канале апэратыўны штаб Масквы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Найбольшая колькасьць захварэлых зафіксаваная за суткі ў Маскве (3505) і вобласьці (937), найменшая (па 3-6 выпадкаў) у Сахалінскай і Магаданскай вобласьці, а таксама Чукоцкай аўтаномнай акрузе і на Алтаі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Расеі выяўлена 272 043 выпадкаў каранавірусу. За ўвесь пэрыяд памерлі 2537 чалавек. Ачунялі больш за 63 тысячы.

Нагадаем, краіна знаходзіцца на другім месцы ў сьвеце паводле колькасьці інфікаваных.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG