Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША, магчыма, яшчэ дамовяцца з Сусьветнай арганізацыяй здароўя


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў (у Твітары), што разглядае некалькі прапановаў, як дзейнічаць у дачыненьні да Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO).

Адзін з варыянтаў – што ЗША зноў пачнуць фінансаваць WHO, аднак у памеры ўсяго 10% ад сваіх ранейшых унёскаў. Амэрыка ў сярэдзіне красавіка прыпыніла выплаты Сусьветнай арганізацыі здароўя, а Трамп скрытыкаваў дзеяньні WHO падчас пандэміі каранавірусу.

Трамп раскрытыкаваў пазыцыю WHO, якая ўстала на бок Кітаю, калі ЗША ўвялі абмежаваньні на авіязносіны з гэтай краінай, і высока ацаніла «адкрытасьць» Кітаю. Паводле Трампа, ЗША ўносяць у бюджэт WHO 400-500 мільёнаў даляраў штогод, гэта больш як у 10 разоў перавышае ўнёскі Кітаю.

У ЗША цягам апошніх 24 гадзінаў памерлі 1680 чалавек, інфікаваных каранавірусам. Усяго ў ЗША зарэгістравана 1,44 млн інфікаваных і 87 493 памерлых.

У Злучаных штатах больш, чым у якой іншай краіне сьвету, інфікаваных і памерлых ад каранавірусу. Аднак калі браць у разьлік колькасьць выпадкаў на душу насельніцтва, Францыя, Гішпанія, Італія і Брытанія выглядаюць у гэтым сэнсе горш, чым ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG