Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне ў Бабруйску з загінулым рэжысэрам-дакумэнталістам Уладзімерам Міхайлоўскім

У Бабруйску сябры і сваякі разьвіталіся з Уладзімерам Міхайлоўскім. 33-гадовы дакумэнталіст загінуў у аварыі 14 траўня разам з 26-гадовым гукарэжысэрам Максімам Гаўрыленкам. Рэжысэрка Любоў Зямцова, якая была зь імі ў машыне, цяпер у цяжкім стане ў рэанімацыі менскай бальніцы хуткай дапамогі.

Дакумэнталісты здымалі фільм для тэлеканалу «Настоящее время» пра валянтэрскую дапамогу мэдыкам і самі ў гэты дзень развозілі дапамогу па шпіталях. Каманда вярталася са здымак у Гомлі.

XS
SM
MD
LG