Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+ 958 новых выпадкаў COVID-19, агулам 27 730 чалавек, 156 памерлых. Рэгістрацыя і нерэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты. Вынікі 15 траўня


Валеры Цапкала падаў у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты
Валеры Цапкала падаў у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 15 траўня

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 15 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 15 траўня ў Беларусі, агулам 27 730 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя), 156 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 958 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.
  • Увечары 15 траўня ў сьпісе заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2020 году значацца 55 пунктаў. Большасьць прэтэндэнтаў прыйшлі падаваць дакумэнты ў масках.
  • У аўтамабільнай аварыі загінулі рэжысэр Уладзімер Міхайлоўскі і мастак-гукарэжысэр Максім Гаўрыленка. Рэжысэрка Любоў Зямцова ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Яны яны здымалі цыкль пра Беларусь для тэлеканалу «Настоящее время», а таксама везлі дапамогу мэдыкам.
  • Уступная кампанія ў ВНУ ў Беларусі перанесеная на два тыдні з прычыны пандэміі каранавірусу. Апытаныя Радыё Свабода настаўнікі лічаць, што гэтага недастаткова.
  • Рада БНР прыняла заяву адносна прэзыдэнцкіх выбараў, у якой адзначаецца таксама, што «Пандэмія каранавірусу стварае дадатковыя рызыкі, зьвязаныя з арганізацыяй і правядзеньнем выбараў у гэты пэрыяд».
  • Літва, Латвія і Эстонія з 15 траўня адкрылі межы паміж сабой, закрытыя раней праз успышку каранавіруснай інфэкцыі. Жыхары гэтых краін могуць вольна перамяшчацца паміж імі, пры ўмове што на працягу апошніх 14 дзён яны не выяжджалі за межы краін Балтыі і не кантактавалі з інфікаванымі.
  • Славенія першай з эўрапейскіх краін афіцыйна абвясьціла аб перамозе над эпідэміяй каранавірусу. За апошнія два тыдні ў краіне зафіксавана толькі 35 новых выпадкаў заражэньня.
  • Урад Нямеччыны спыняе абавязковы карантын для тых, хто ўяжджае з краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а таксама зь Вялікабрытаніі і Швэйцарыі.
  • Генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Жардзецкі ў інтэрвію рэсурсу Tribuna.com заявіў, што матчы дзявятага туру адбудуцца, як і было заплянавана раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG