Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія, Літва і Эстонія адкрылі межы паміж сабой


Літоўска-латыская мяжа

Літва, Латвія і Эстонія з 15 траўня адкрылі межы паміж сабой, закрытыя раней праз успышку каранавіруснай інфэкцыі. Жыхары гэтых краін могуць вольна перамяшчацца паміж імі, пры ўмове што на працягу апошніх 14 дзён яны не выяжджалі за межы краін Балтыі і не кантактавалі з інфікаванымі.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Прыежджыя зь іншых дзяржаў абавязаныя, як і раней, прайсьці двухтыднёвы карантын.

Прэм’ер міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс назваў гэты крок «магчымасьцю для бізнэсаў адкрыцца зноўку і водбліскам надзеі для людзей, што жыцьцё вяртаецца да нармальнай плыні».

Сытуацыя з каранавірусам ва ўсіх трох краінах адносна спрыяльная, сутачны прырост інфікаваных не перавышае некалькіх дзесяткаў (як правіла, ён нават ніжэй).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG