Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Грузіі памілавала лідэраў апазыцыі


Саломэ Зурабішвілі
Саломэ Зурабішвілі

Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі выдала ўказ аб памілаваньні былога міністра абароны, лідэра партыі «Пераможная Грузія» Іраклія Акруашвілі і былога мэра Тбілісі, аднаго з заснавальнікаў партыі «Эўрапейская Грузія» Гігі Угулавы.

Кіраўнік дзяржавы патлумачыла сваё рашэньне вышэйшымі інтарэсамі краіны.

«Аб’яднаная апазыцыя Грузіі» лічыла Акруашвілі і Угулаву палітычнымі зьняволенымі і настойвала на іх неадкладным вызваленьні. У адваротным выпадку, апазыцыйныя партыі пагражалі байкатаваць канстытуцыйную рэформу па пераходзе на цалкам прапарцыйную сыстэму выбараў і пачаткам акцый пратэсту. Заходнія палітыкі таксама настойвалі на неадкладным вызваленьні апазыцыянэраў.

Іраклій Акруашвілі быў асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі групавога гвалту ў дачыненьні да паліцэйскіх падчас антыўрадавых акцый пратэсту 20 чэрвеня 2019 года. Гігі Угулава быў асуджаны да трох гадоў турмы па абвінавачваньні ў растраце дзяржаўных сродкаў у 2011-2012 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG