Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы эпідэміёляг ЗША: эпідэмія пакуль не пад кантролем


Пратэст супраць карантыну. Рычманд, штат Вірджынія
Пратэст супраць карантыну. Рычманд, штат Вірджынія

Вядучы эпідэміёляг ЗША доктар Энтані Фаўчы ў аўторак дае паказаньні ў Сэнаце. Ён папярэджвае аб неабходнасьці асьцярожнасьці пры аднаўленьні нармальнага рытму жыцьця.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Акрамя Фаўчы, на слуханьнях у сэнацкім Камітэце па пытаньнях аховы здароўя, адукацыі, працы і пэнсійнага забесьпячэньня таксама выступаюць у дыстанцыйным рэжыме яшчэ тры афіцыйныя асобы: кіраўнік Цэнтраў па кантролі і прадухіленьні захворваньняў доктар Робэрт Рэдфілд, кіраўнік Упраўленьня па кантролі за якасьцю прадуктаў харчаваньня і лекавых прэпаратаў доктар Стывен Хан і намесьнік міністра аховы здароўя адмірал Брэт П. Джыўар.

Як падкрэсьліў Фаўчы, у Нацыянальныя інстытуты здароўя распрацоўваецца вакцына ад каранавірусу. У сувязі з гэтым ён адзначыў высокі тэмп дасьледчых работ.

Спыніўшыся на пытаньні, ці будзе распрацавана вакцына, Фаўчы сказаў, што стаіць на пазыцыях «асьцярожнага аптымізму».

Разам з тым галоўны эпідэміёляг краіны папярэдзіў, што, хоць фэдэральны ўрад прадпрымае намаганьні, каб дапамагчы распрацоўцы вакцыны супраць каранавірусу, яе стварэньне, тым ня менш, зойме некаторы час.

Ён таксама растлумачыў, што да восені, калі павінны аднавіцца заняткі ў навучальных установах, вакцына яшчэ ня будзе распрацавана.

«Мы ідзем правільным шляхам, але эпідэмія пакуль не пад кантролем», — канстатаваў ён.

  • Фаўчы адхіліў меркаваньне, згодна зь якім дзеці валодаюць імунітэтам да каранавірусу.
  • Ён падкрэсьліў, што пераскокваньне праз неабходныя фазы вырашэньня праблемы можа прывесьці да небясьпекі аднаўленьня захворваньня.
  • Адкрыцьцё (эканомікі) можа выклікаць небясьпеку, якую немагчыма будзе кантраляваць, папярэдзіў Фаўчы.
  • Галоўны эпідэміёляг ЗША сказаў таксама, што агульная колькасьць памерлых у выніку захворваньня ў краіне, хутчэй за ўсё, перавышае 80 000.
  • Адказваючы на пытаньне пра свае стасункі з прэзыдэнтам Трампам, Фаўчы заявіў, што яны, безумоўна, «не зьяўляюцца канфрантацыйнымі».
  • Закранаючы пытаньне аб тэставаньні і неабходных для яго рэсурсах, Брэт П. Джыўар заявіў, што да верасьня ў краіне будзе праводзіцца 40-50 мільёнаў тэстаў штомесяц.

«Асноўная думка, якую я хачу заўтра данесьці да камітэта, — гэта небясьпека заўчаснага адкрыцьця краіны, — распавёў Энтані Фаўчы ў панядзелак у пісьмовым камэнтары для газэты New York Times. — Гэта прывядзе ня толькі да лішніх пакутаў і сьмерцяў, але і адкіне нас назад на шляху да аднаўленьня звыклага рытму жыцьця».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG