Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго затрымалі за пратэст супраць параду падчас пандэміі. Сьпіс


Затрыманьне падчас акцыі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі, 7 траўня
Затрыманьне падчас акцыі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі, 7 траўня

Цягам 6–9 траўня па Беларусі прайшла хваля затрыманьняў тых, хто браў удзел у сустрэчах з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці ўдзельнічаў у акцыях супраць правядзеньня параду падчас пандэміі каранавірусу. Свабода сабрала сьпіс з 83 затрыманых.​

Што здарылася?

Пасьля двух дзён перасьледу 6 траўня міліцыя затрымала Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. На 9 траўня блогер з падпісчыкамі заплянаваў у Бабруйску «АнтыПарад» — акцыю пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавіруса.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

8 траўня «Моладзевы блёк» зладзіў акцыю з труной падчас генэральнай рэпэтыцыі параду. На наступны дзень датычных актывістаў кампаніі затрымалі ці пільнавала міліцыя.

Бабруйск

  1. Супрацоўнікі АМАП затрымалі 9 траўня актывіста Дзьмітрыя Цімафеева, пазьней яго машыну знайшлі каля ізалятара часовага ўтрыманьня.
  2. Затрымалі актывістаў Абʼяднанай грамадзянскай партыі і прафсаюзу РЭП Галіну Сьмірнову, Уладзімера Раманоўскага і Аляксандра (прозьвішча ўдакладняецца), якія выйшлі на кармленьне галубоў. Іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суда ў панядзелак. Пазьней Сьмірнову адпусьцілі.
  3. Telegram-канал Bobruisk Online паведаміў, што бабруйская міліцыя і АМАП 9 траўня затрымалі ўсіх удзельнікаў аўтапрабегу, прысьвечанаму Дню Перамогі і не зьвязаным з «АўтаПарадам». У аўтазак зьмясьцілі ўсіх кіроўцаў машын, на якіх былі расейскія і савецкія сьцягі.
  4. Затрымалі Багдана Сьнегірова.
  5. Пасьля правядзеньня «Антыпараду» застаецца невядомым месцазнаходжаньне журналіста Алеся Асіпцова.

Берасьце

  1. Блогер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
  2. За ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці затрымалі праціўніка заводу АКБ Уладзімера Мароза.
  3. Экаактывісту Юры Калько "паламалі палец, кінулі ў аўто і зьвезьлі".
  4. Таксама затрымалі праціўніка завода АКБ Дзяніса Малышэнку.
  5. Актывіста Канстанціна Астапука.

Віцебск

Затрыманыя:

  1. сябра Партыі БНФ Аляксандар Ільлінец;
  2. Алег Баразна;
  3. Аляксей Саламаненка;
  4. Радыё Рацыя піша пра затрыманьне яшчэ пецярых ўдзельнікаў пратэсту 3 траўня, іх імёны невядомыя.

Ворша

  1. Затрымалі адміністратара тэлеграм-канала «Орша для жизни» Ільлю Ціханава.
  2. Да 11 траўня затрыманы Аляксандар Андрэеў.
  3. Міліцыя прыйшла да зоаабаронцы Алены Мірашнічэнка. Ёй паказалі загадзя складзены пратакол за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім у Воршы.

Глыбокае

  1. Затрымалі журналіста Зьмітра Лупача, будуць судзіць 11 траўня ў Глыбоцкім раённым судзе. Да таго часу журналіст будзе заставацца ў пастарунку.
  2. Таксама з Глыбокага паведамляюць, што «міліцыянты езьдзяць па людзях, якія былі на сустрэчы зь Ціханоўскім, і складаюць на іх пратаколы». Як мінімум на траіх складзеныя пратаколы. Даніла Ермаловіч і Людміла Барэйка — склалі пратакол па 23.34, суд 11 траўня ў 10.00, яны на волі.

Гомель

  1. Грамадзкага актывіста Юрыя Ўласава арыштавалі на 15 сутак.
  2. 7 траўня затрымалі і пазьней адпусьцілі каля 20 удзельнікаў акцыі і журналістаў, якія былі на акцыі ў падтрымку блогера Ціханоўскага.

Горадня

  1. Актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева асудзілі на 7 сутак арышту;
  2. Кіраўнік горадзенскага тэатру «Гексаген» Васіль Калач атрымаў 5 сутак;
  3. Яўген Разнічэнка — 6 сутак;
  4. Юрый Шока — 7 сутак;
  5. Алена Сахарчук — 6 сутак.

Жлобінскі раён

  1. Віталь Грыцкоў затрыманы ў вёсцы Стрэшын Жлобінскага раёну, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
  2. Таксама міліцыя прыяжджала да прыхільніка Ціханоўскага ў Стрэшыне Аляксея, пасьля на сувязь ён не выходзіў.

Ліда

  1. Павел Анціпкін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду 11 траўня;
  2. Прадавец і фэльчар Алег Краўцоў атрымаў 7 сутак;
  3. Фэльчар Павал Палейчык — 7 сутак;
  4. Андрэй Паляковіч — 7 сутак;
  5. Максім Палонскі — 7 сутак.

Магілёў

  1. Журналіста праваабарончага цэнтру «Вясна»​ Аляксандра Буракова зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да 11 траўня;
  2. Застаецца невядомым тэрмін арышту актывісткі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Тацяны Сівачэнкі;
  3. Блогер і журналіст Міхаіл Аршынскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня;
  4. Затрыманы актывіст Барыс Огнеў.
  5. Аўтар YouTube-канала «Слуцк для жизни» Ўладзімер Няронскі атрымаў 10 сутак;
  6. Арцём Сакаў — 5 сутак​;
  7. Аляксандар Арановіч — 6 сутак​;
  8. Сьцяпан Лазаронак — 5 сутак;
  9. Вячаслаў Зайцаў — 2 сутак​;
  10. Станіслаў Паўлінковіч;
  11. 18-гадовы грамадзянін Расеі Мікіта Ігнашын знаходзіцца РАУС Кастрычніцкага раёна.
  12. Ігар Шчамялёў, затрыманы, зьмешчаны да суда ў ІЧУ; яго вінавацяць у парушэньні заканадаўства па арт. 23.34 КаАП, пры гэтым падчас «акцыі» ён быў дома. Суд над ім пройдзе ў 10-00 11 траўня.
  13. Андрэй Бодзілеў, затрыманы да панядзелка 11 траўня, на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.
  14. Уладзімер (прозьвішча ўдакладняецца), які дзяжурыў каля ІЧУ. Яго затрымалі 8 траўня каля 19 гадзін і адвезьлі ў Ленінскае РАУС. Вінавацяць ва ўдзеле ў «акцыі пратэсту» каля ІЧУ.
  15. Аляксандар Таланкоў, забралі ў Ленінскі РАУС, але апыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі без складаньня пратаколу.
  16. Затрымалі актывіста з каманды аўтадома Ціханоўскага Кастуся Сярогіна. Яго адразу зьмясьцілі ў ІЧУ, але потым накіравалі ў лякарню па прычыне высокай тэмпэратуры. Там будуць рабіць тэст на COVID-19.

Мазыр

Затрыманыя Аляксандар Цуканаў і Вячаслаў Удавенка, якія адмініструюць youtube-канал «Мазыр для Жыцьця».

Марʼіна Горка

  1. Апэратара «Белсату» Аляксандра Баразенку затрымалі на 2,5-3 гадзіны для складаньня пратаколу і адпусьцілі.
  2. Машыну Антаніны (прозьвішча ўдакладняецца) спынілі, міліцыянты затрымалі жанчыну, спаслаўшыся на пратакол за ўдзел у несанкцыяваных акцыях зь Менску.

Менск

  1. 9 траўня затрымалі, а пазьней выпусьцілі актывіста «Моладзевага блёку» Міхася Варанцова.
  2. Удзельнікі акцыі «Моладзевага блёку» Ліза Пракопчык і Данііл Лаўрэцкі знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Іх будуць судзіць 11 траўня.
  3. Сяброўку «Моладзевага блёку»​ Вераніку Яновіч 12 гадзінаў пратрымалі ў Першамайскім РАУС.

Наваполацак

  1. Затрыманы Андрэй Зуеў, да суду ў панядзелак 11 траўня ён будзе знаходзіцца ў ГАУС.
  2. Пратакол за «кармленьне галубоў» па 23.34 КаАП склалі на Алену Гурчонак.

Пастаўскі раён

  1. У вёсцы Прусы Пастаўскага раёну затрымалі 49-гадовага Андрэя Новікава, былога супрацоўніка МУС РФ. Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня, судзіць будуць 11 траўня, паводле арт. 23.34 КаАП.

Полацак

  1. Затрыманы Віталь Бялевіч, адвезьлі ў РАУС Полацкага раёна, пакінулі пад вартай да суда, які будзе 11 траўня. Таксама адміністрацыйны пратакол склалі на Натальлю Карэліну.

***

Калі вы не знайшлі ў сьпісе некага з затрыманых, напішыце ў Telegram нашаму рэдактару @SvabodaBelarus.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG