Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тыдзень «першамая» і Радаўніцы беларусы менш выходзілі з дому, чым звычайна, — Google

Радаўніца — дзень памінаньня памерлых, на які здаўна прынята наведваць магілы продкаў. Адзначаецца праз тыдзень пасьля Вялікадня ў аўторак, у некаторых традыцыях і ў панядзелак
1/15 Радаўніца — дзень памінаньня памерлых, на які здаўна прынята наведваць магілы продкаў. Адзначаецца праз тыдзень пасьля Вялікадня ў аўторак, у некаторых традыцыях і ў панядзелак
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Сёлета ў Беларусі і панядзелак, і аўторак абвешчаныя выходнымі днямі: 28 красавіка ў сувязі з Радаўніцай, 27-га — як перанос працоўнага дня на суботу
2/15 Сёлета ў Беларусі і панядзелак, і аўторак абвешчаныя выходнымі днямі: 28 красавіка ў сувязі з Радаўніцай, 27-га — як перанос працоўнага дня на суботу
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Усходнія або «Маскоўскія» могілкі — буйны нэкропаль на паўночным усходзе Менску, аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі. Побач са звычайнымі беларусамі там пахаваныя славутыя дзеячы культуры, навукоўцы і дзяржаўныя дзеячы
3/15 Усходнія або «Маскоўскія» могілкі — буйны нэкропаль на паўночным усходзе Менску, аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасьцей Беларусі. Побач са звычайнымі беларусамі там пахаваныя славутыя дзеячы культуры, навукоўцы і дзяржаўныя дзеячы
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Сьвятары і мэдыкі заклікаюць ня ехаць на Радаўніцу на могілкі праз эпідэмію каранавірусу
4/15 Сьвятары і мэдыкі заклікаюць ня ехаць на Радаўніцу на могілкі праз эпідэмію каранавірусу
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікала людзей на вялікія выходныя, прымеркаваныя да Радаўніцы, заставацца дома, каб праз тыдзень-два не атрымаць росту захворваньня
5/15 Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікала людзей на вялікія выходныя, прымеркаваныя да Радаўніцы, заставацца дома, каб праз тыдзень-два не атрымаць росту захворваньня
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Просяць устрымацца ад наведваньня могілак і ў кіраўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы. У прыватнасьці, мітрапаліт Павел заклікаў у Радаўніцу памаліцца дома
6/15 Просяць устрымацца ад наведваньня могілак і ў кіраўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы. У прыватнасьці, мітрапаліт Павел заклікаў у Радаўніцу памаліцца дома
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
«Я хацеў бы заклікаць вас устрымацца. Паверце, Госпад чуе нашы малітвы. Таму лепш і на Вялікдзень, і на Радаўніцу памаліцца дома. Бог вас пачуе», — казаў мітрапаліт Павел
7/15 «Я хацеў бы заклікаць вас устрымацца. Паверце, Госпад чуе нашы малітвы. Таму лепш і на Вялікдзень, і на Радаўніцу памаліцца дома. Бог вас пачуе», — казаў мітрапаліт Павел
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Ды 26 красавіка Аляксандар Лукашэнка чарговы раз паўтарыў, што неабходнасьці ў карантыне ў Беларусі ён ня бачыць, а забараняць наведваць могілкі на Радаўніцу ня будзе
8/15 Ды 26 красавіка Аляксандар Лукашэнка чарговы раз паўтарыў, што неабходнасьці ў карантыне ў Беларусі ён ня бачыць, а забараняць наведваць могілкі на Радаўніцу ня будзе
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
«Мы не адмаўляем, што людзі хварэюць. Мы не закрылі краіну, не спынілі вытворчасьці. На Вялікдзень і я, і людзі хадзілі ў царкву. Як я магу забараніць чалавеку на Радаўніцу пайсьці пакланіцца бацькам? Я магу толькі раіць і прасіць: паберажыце сябе», — заявіў Лукашэнка
9/15 «Мы не адмаўляем, што людзі хварэюць. Мы не закрылі краіну, не спынілі вытворчасьці. На Вялікдзень і я, і людзі хадзілі ў царкву. Як я магу забараніць чалавеку на Радаўніцу пайсьці пакланіцца бацькам? Я магу толькі раіць і прасіць: паберажыце сябе», — заявіў Лукашэнка
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Распаўсюд хваробы COVID-19, якую выклікае вірус SARS-CoV-2, працягваецца ў Беларусі паскоранымі тэмпамі. У апошнія тры дні выяўлялі больш за 800 новых выпадкаў на суткі
10/15 Распаўсюд хваробы COVID-19, якую выклікае вірус SARS-CoV-2, працягваецца ў Беларусі паскоранымі тэмпамі. У апошнія тры дні выяўлялі больш за 800 новых выпадкаў на суткі
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
На момант публікацыі ў Беларусі зафіксавалі 11 289 выпадкаў COVID-19, прызналі 75 сьмерцяў інфікаваных
11/15 На момант публікацыі ў Беларусі зафіксавалі 11 289 выпадкаў COVID-19, прызналі 75 сьмерцяў інфікаваных
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Каранавірус можа перадавацца і праз паветра, і праз кантакт з заражанай паверхняй. Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты
12/15 Каранавірус можа перадавацца і праз паветра, і праз кантакт з заражанай паверхняй. Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію
13/15 Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Але ў COVID-19 ёсьць і бессымптомны пэрыяд — звычайна каля 5 дзён, хоць можа цягнуцца ад 2 да 14 дзён. У гэты час чалавек ня мае ніякіх прыкметаў хваробы, але можа перадаваць вірус іншым
14/15 Але ў COVID-19 ёсьць і бессымптомны пэрыяд — звычайна каля 5 дзён, хоць можа цягнуцца ад 2 да 14 дзён. У гэты час чалавек ня мае ніякіх прыкметаў хваробы, але можа перадаваць вірус іншым
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю краінах прынятыя больш жорсткія абмежавальныя захады ў сувязі з пандэміяй, аж да выхаду з дому па прапусках толькі да бліжэйшай крамы ці аптэкі
15/15 Ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю краінах прынятыя больш жорсткія абмежавальныя захады ў сувязі з пандэміяй, аж да выхаду з дому па прапусках толькі да бліжэйшай крамы ці аптэкі
Традыцыйна беларусы штогод шануюць памяць сваіх продкаў на Радаўніцу, наведваюць могілкі сваіх блізкіх. Гэты год не выключэньне.
Previous slide
Next slide

Сэрвіс Google Maps працягвае публікаваць дэталёвы аналіз паводзінаў карыстальнікаў падчас пандэміі каранавірусу. Новая справаздача (PDF) ёсьць і пра Беларусь.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Справаздачы Google даюцца ў параўнаньні са «звычайнымі паводзінамі» да пандэміі каранавірусу, разьбітыя па тыднях. За тыдзень з 27 красавіка па 3 траўня, калі было толькі два працоўныя дні і выходныя ў сувязі з Радаўніцай і Днём працы, беларусы сталі:

  • на 39% менш хадзіць у рэстарацыі, кавярні, забаўляльныя цэнтры, музэі, кінатэатры і бібліятэкі (тыднем раней было –24% ад «звычайных паводзінаў»);
  • на 18% менш хадзіць у крамы, на кірмашы і ў аптэкі (тыднем раней на 2% менш);
  • на 15% больш хадзіць у паркі і сквэры (тыднем раней на 40% больш);
  • на 35% менш карыстацца грамадзкім транспартам (тыднем раней на 24% менш);
  • на 30% менш знаходзіцца на працоўных месцах (тыднем раней на 9% менш);
  • на 4% больш знаходзіцца дома (тыднем раней не было адхіленьня ад «звычайных паводзінаў»).

Зьвесткі тычацца ня кожнага чалавека ў сьвеце — толькі тых, хто карыстаецца сэрвісамі Google на смартфонах і не адключае гісторыі лякацыі.

Зьвесткі ананімныя. Іх публікуюць, каб дапамагчы ўладам ацаніць эфэктыўнасьць карантынаў і «сацыяльнага дыстанцыяваньня» (да заклікаў «заставацца дома» далучалася і Мінздароўя Беларусі, хоць карантыну ў краіне не абвяшчалі).

«Яндэкс»: на «дадатковых» выходных — як на звычайных

Расейская кампанія «Яндэкс» штодзень абнаўляе дасьледаваньне аб самаізаляцыі людзей у Расеі і краінах СНД, у тым ліку Беларусі, і «мапу самаізаляцыі». Гарадам выстаўляюцца балы ад 0 (як у час пік у звычайны дзень) да 5 (на вуліцах нікога). Рэйтынг складзены на падставе зьвестак аб геалякацыі карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэксу» і не ахоплівае ўсё насельніцтва.

Паводле гэтага рэйтынгу, на «дадатковых» выходных беларусы зьніжалі актыўнасьць перасоўваньня так жа, як на звычайных: напрыклад, Менску ў буднія дні даюць 1,6–2,0 бала, на выходных — 2,9–4,0 бала.

На 8 траўня рэйтынг беларускіх гарадоў быў у межах ад 1,5 (Магілёў) да 2,4 (Жодзіна). Для параўнаньня, Маскве 8 траўня далі 2,8 бала, Санкт-Пецярбургу — 2,2, Смаленску — 1,9, Бранску — 2,5.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG