Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэзынфармацыя. Параўноўваем Швэцыю і Беларусь


Маскі на скульптурах у сталіцы Швэцыі, Стакгольме
Маскі на скульптурах у сталіцы Швэцыі, Стакгольме

Рытарычнае пытаньне — ці толькі мне цалкам відавочна, што ў Беларусі большасьць сьмерцяў ад каранавірусу хаваюць пад іншымі дыягназамі? Піша Аляксандар Глугоўскі, лекар-беларус з Дортмунду.

Аляксандар Глугоўскі
Аляксандар Глугоўскі

Вірус і выкліканая ім хвароба аднолькавыя на ўвесь сьвет. З усіх цывілізаваных краін толькі ў Беларусі ня ўведзеныя практычна ніякія абмежаваньні для бясьпекі насельніцтва.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У Швэцыі, краіне амаль з такой жа колькасьцю насельніцтва, значна больш абмежаваньняў на сацыяльныя кантакты, але сьмяротнасьць значна вышэйшая, чым, паводле афіцыйных заяваў, у Беларусі, — амаль у трыццаць разоў! Па стане на 6 траўня ў Швэцыі, дзе больш жорсткія абмежаваньні і прыкладна такая ж колькасьць насельніцтва, выяўлена 23 918 выпадкаў захворваньня і памёр 2941 чалавек. У Беларусі на 6 траўня паведамляецца пра 19 255 інфікаваных і 112 памерлых.

Пры гэтым, у адрозьненьне ад Беларусі, у Швэцыі ўведзены строгі мараторый на любыя сходы з удзелам больш як 50 чалавек у адным месцы, а вучні старэйшых клясаў і вышэйшых навучальных устаноў пераведзеныя на онлайн-навучаньне.

Урад раіць грамадзянам захоўваць сацыяльную дыстанцыю, па магчымасьці працаваць з дому і пазьбягаць кантакту з асобамі сталага веку. «Гэта важнае правіла: калі вы прачнуліся з раніцы і ў вас зьявіліся нейкія сымптомы хваробы, то вам трэба заставацца дома».

Будзьма рэалістамі — нават вакцына ад сухотаў і сетка інфэкцыйных кабінэтаў і стацыянараў ніяк ня могуць даць Беларусі такі «фантастычны» посьпех у параўнаньні з усім астатнім сьветам. Нават дэмаграфічныя асаблівасьці дзьвюх краінаў — значная доля людзей сталага веку ў Швэцыі — пры ўсім жаданьні ня могуць растлумачыць розьніцу амаль у 30 разоў у колькасьці памерлых ад каранавірусу.

Гэтая прапорцыя выглядае асабліва дзіўнай на фоне вялікай колькасьці хранічных захворваньняў у Беларусі сярод катэгорыі людзей узросту 40+, і, значыць, большай уразьлівасьці гэтай узроставай катэгорыі да хваробаў у цяжкой форме. Параўнаем, і адразу стане відавочна, адкуль ідзе дэзынфармацыя пра эпідэмію, захворвальнасьць і сьмяротнасьць — зь Менску ці са Стакгольму.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG