Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі інфікаваных каранавірусам абавязалі паведамляць пра кантакты і месца знаходжаньня 


Урад Беларусі абавязаў грамадзянаў з каранавіруснай інфэкцыяй інфармаваць службы эпідэмнагляду пра свае кантакты і месцы знаходжаньня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Такая норма зьмяшчаецца ў пастанове Савету Міністраў № 268, якой зацьверджаны новыя патрабаваньні да самаізаляцыі ва ўмовах пандэміі.

«Грамадзяне, якія маюць інфэкцыю COVID-19, інфармуюць службовыя органы, якія ажыцьцяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, аб магчымай крыніцы свайго заражэньня, даюць зьвесткі аб асобах, якія мелі зь імі кантакт, пра месца свайго знаходжаньня», — гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Акрамя таго, урад зацьвердзіў патрабаваньне пра абавязковы мэдагляд тых, хто захварэў, і кантактаў першага ўзроўню.

Тэрміны знаходжаньня ў самаізаляцыі могуць быць падоўжаныя або скарочаныя на падставе рашэньня лекараў.

Вызначана таксама, што дзеці да 10 гадоў павінны самаізалявацца, калі яны зьяўляюцца кантактамі другога ўзроўню, маюць адзін або некалькі рэсьпіраторных сымптомаў і наведваюць дзіцячыя сады або школы.

У пачатку красавіка ўрад Беларусі вызначыў патрабаваньні да самаізаляцыі ва ўмовах пандэміі. Яна прадугледжана для грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў, у якіх дыягнаставаны COVID-19, і кантактаў зь інфікаванымі першага і другога узроўняў. Кантакты першага ўзроўню павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ня менш за 14 дзён.

За парушэньне парадку самаізаляцыі пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Кантроль за выкананьнем патрабаваньняў вядзе міліцыя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG