Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла манахіня Сьвята-Елісавецінскага манастыра. У яе быў станоўчы тэст на каранавірус


Сьвята-Елісавецінскі манастыр, архіўнае фота
Сьвята-Елісавецінскі манастыр, архіўнае фота

Манахіня Марыя памерла 4 траўня ў шпіталі. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ў канцылярыі Сьвята-Елісавецінскага манастыра. Прычыну сьмерці манахіні ў канцылярыі не назвалі, але не адмаўлялі, што праведзены ў шпіталі тэст на каранавірус даў станоўчы вынік.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Так, прэставілася сястра Марыя, у яе быў каранавірус. Лячылася больш за два тыдні, але ня выжыла. Мела ўжо шмат гадоў, у яе былі хранічныя хваробы, і ад чаго дакладна памерла, нам пакуль невядома», — сказала служачая манастырскай канцылярыі.

Зьвесткі пра сьмерць манахіні Сьвята-Елісавецінскага жаночага манастыра пацьвердзіў Свабодзе і прэсавы сакратар БПЦ Сергій Лепін. Прычыну сьмерці манахіні айцец Сергій Лепін таксама не назваў. «Па гэта зьвяртайцеся да сваякоў нябожчыцы», — сказаў Сергій Лепін.

Паводле прэсавага сакратара БПЦ, у манастыры гэта адзіная сьмерць сярод манахінь і інакаў, якія трапілі ў шпіталь, і тых, хто апынуўся на карантыне як «кантакт».

Паводле Сяргея Лепіна, службы ў Сьвята-Еліcавецінскім манастыры працягваюцца, але ў закрытым рэжыме — для манахінь і клірыкаў.

23 красавіка ў Сьвята-Елісавецінскім жаночым манастыры пацьвердзілі 2 выпадкі заражэньня каранавірусам і расказалі, колькі чалавек хварэюць у манастыры. Але заклікалі ня верыць «фэйкам пра масавае заражэньне».

На сайце манастыра зьявілася інфармацыя пра дзьвюх манахінь, якія захварэлі на каранавірус, і яшчэ пра трох жанчын, якія трапілі ў шпіталь з падазрэньнямі на каранавірус і з прастуднымі хваробамі. Сярод іх згадвалася і манахіня Марыя.

«Дзьве сястры манастыра (з 130), Алексія і Параскева, маюць пацьверджаны дыягназ COVID-19, абедзьве яны знаходзяцца ў лякарні.

Шпіталізавалі манахіню Марыю, якая жыла з хворай на каранавірус Параскевай, яна чакае вынікаў аналізаў».

На Вялікдзень, 19 красавіка, у царкве Сьвята-Елісавецінскага жаночага манастыра адбылася служба, якую ў прысутнасьці дзясяткаў чалавек правёў духоўнік храма протаярэй Андрэй Лемяшонак.

«Чысьцейшага паветра, чым у храме, няма», — зьвярнуўся айцец Андрэй Лемяшонак да вернікаў і запэўніў, што «тых, хто захварэе на каранавірус, сярод іх ня будзе».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG