Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратары на карантыне: Наста Кудасава «надкусвае яблыкі зораў»


Наста Кудасава на рыбалцы. Фота: Анна Трутнева
Наста Кудасава на рыбалцы. Фота: Анна Трутнева

Наста Кудасава чытае новыя вершы з кнігі, якую рыхтуе да выданьня ў бліжэйшы час. Паэтка выбрала для нашай відэачытанкі вершы, «якія або не чыталіся на публіку ніколі, або чыталіся вельмі даўно і мала».

Гэта сёмая чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».

На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі і суботы — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.

Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG