Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода запрашае да ўдзелу ў праекце «Літаратура на карантыне»


Вальтэр Фірле, «Кніга з казкамі»

Радыё Свабода запрашае ў онлайн-бібліятэку «Літаратура на карантыне».

Літаратура не спыняецца ў часе эпідэмій, а Бібліятэка Свабоды яшчэ шырэй расчыняе свае дзьверы.

Цяпер, калі самы надзейны спосаб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад каранавіруснай інфэкцыі — фізычная адлегласьць і хатні карантын, калі кнігарні закрываюцца, а літаратурныя вечарыны і прэзэнтацыі адмененыя, мы, наадварот, скасоўваем дыстанцыю паміж аўтарам і аўдыторыяй.

Запрашаем беларускіх аўтараў (паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, эсэістаў) запісаць у хатніх абставінах відэа, на якіх яны чытаюць тое новае, што напісалі апошнім часам і чаго не змаглі належным чынам данесьці да чытачоў — і даслаць нам.

Таксама запрашаем удзельнікаў праекту начытаць і свае ўлюбёныя творы іншых беларускіх аўтараў — і клясыкаў, і сучасьнікаў.

Вашыя выступы будуць апублікаваныя на плятформах Радыё Свабода (svaboda.org, YouTube, Soundcloud, інш.)

Аўтары самі выбіраюць тэксты для чытаньня, рэдактары — для публікацыі. Удзельнікі атрымаюць ганарар.

Фармат

Відэазапіс чытаньня (на тэлефон або на камэру). Калі няма магчымасьці запісаць відэа — зрабіце аўдыёзапіс.

Даўжыня

Ад 10 да 30 хвілін.

Парады

Дзеля лепшай якасьці гуку пажадана карыстацца вынасным мікрафонам ці пісаць паралельна аўдыё на дыктафон, іншы тэлефон, мікрафон+кампутар.

Для постпрадукцыі просім даслаць ілюстрацыйны матэрыял — фота аўтара, ілюстрацыі да тэксту.

Куды слаць

Гатовы відэаматэрыял (або аўдыё) і ілюстрацыі дасылайце рэдактару Яну Максімюку (Slack, FB messenger, maksymiukj@rferl.org). Калі ёсьць тэхнічныя пытаньні ці праблемы з запісам або перасылкай файлаў — зьвяртацца да Сяргея Шупы (Slack, FB messenger, shupas@rferl.org).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG