Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падоўжыла забарону на ўезд іншаземцаў, у тым ліку беларусаў


Беларуска-расейская мяжа.
Беларуска-расейская мяжа.

Прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусьцін падоўжыў абмежаваньні на ўезд замежнікаў у Расею да стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам, пры гэтым замежныя спэцыялісты для абслугоўваньня імпартнага абсталяваньня прыяжджаць у краіну змогуць, паведамляе «Інтэрфакс».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Да 30 красавіка ўключна для замежных грамадзян дзейнічае абмежаваньне на ўезд у нашу краіну. Я падпісаў распараджэньне ўраду аб падаўжэньні гэтага тэрміну да таго часу, пакуль барацьба з інфэкцыяй ня будзе завершаная і эпідэміялягічная сытуацыя не палепшыцца», — сказаў Мішусьцін на пасяджэньні каардынацыйнай рады барацьбе з каранавірусам у сераду.

Тым ня менш ён дадаў, што «для некаторых катэгорый замежных грамадзянаў абмежаваньні на ўезд будуць адмененыя». У тым ліку гэта датычыцца спэцыялістаў, якія вядуць наладку і тэхнічнае абслугоўваньне імпартнага абсталяваньня. Гэта павінна зьнізіць нэгатыўны ўплыў абмежаваньняў на дзейнасьць расейскай прамысловасьці, у тым ліку тыя, якія вырабляюць абсталяваньне для барацьбы з каранавірусам.

Кіраўнік ураду Расеі падкрэсьліў, што пакуль нельга назваць дакладнай даты адмены абмежаваньняў, уведзеных праз пандэмію, у тым ліку ў перасячэньні мяжы РФ.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG