Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская духоўная акадэмія закрылася на карантын. Імёны для памінаньня прапануюць прысылаць у мэсэнджарах


Менская духоўная акадэмія на вуліцы Зыбіцкай у цэнтры Менску
Менская духоўная акадэмія на вуліцы Зыбіцкай у цэнтры Менску

Менская духоўная акадэмія ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй закрылася на карантын да 10 траўня, паведамляе афіцыйны сайт акадэміі.

Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна.

Службы ў храме Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага, што ў будынку акадэміі, будуць праходзіць без удзелу вернікаў. Прыхаджанам прапануюць дасылаць імёны для памінаньня праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp.

Ахвяраваньні на храм прапануюць пералічаць на банкаўскі рахунак.

20 траўня быў шпіталізаваны з пнэўманіяй рэктар Менскай духоўнай акадэміі, архіепіскап Наваградзкі і Слонімскі, намесьнік Жыровіцкага манастыра Гурый (Апалька).

У Слонімскую цэнтральную раённую бальніцу таксама даставілі 41 чалавека з манастыра і сэмінарыі ў Жыровічах. Жыровіцкі манастыр прыпыніў да 10 траўня прыём паломнікаў і наведнікаў.

21 траўня ў Сьвята-Елісавецінскім манастыры пад Менскам абвясьцілі карантын. Спачатку казалі, што гэта не зьвязана з каранавірусам, але 22 красавіка пацьвердзілі два выпадкі заражэньня сёстраў каранавірусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG